Падзявы (возера)
Падзя́вы — возера ў Мёрскім раёне. У басейне ракі Вята, за 15 км на паўночны захад ад горада Мёры, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Падзявы.
Падзявы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141,1 м |
Даўжыня | 0,98 км |
Шырыня | 0,73 км |
Плошча | 0,42 км² |
Аб’ём | 0,0007 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,08 км |
Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,16 ‰ |
Празрыстасць | 2,7 м |
Басейн | |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера складае 0,42 км². Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 3,08 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,7 м. Аб’ём вады 0,7 млн. м³. Плошча вадазбору 6,28 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны складзены з суглінкаў, у заходняй частцы стромкія (вышынёй 10—12 м), часткова разараныя, на ўсходзе спадзістыя (вышынёй 3—5 м), пад хмызняком. Берагі нізкія, вышынёй да 0,2—0,4 м, пад хмызняком. Паўднёвыя берагі сплавінныя. Пойма шырынёй да 400 м, забалочаная, парослая хмызняком. Дно выслана сапрапелем, уздоўж заходніх і ўсходніх берагоў пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае (чарот, трыснёг, рдзесты, гарлачыкі, харавыя водарасці і інш.). У паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай (пратока) у возера Набіста.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 497. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).