Ідолта (возера)
Ідо́лта — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Вята, за 11 кіламетраў на паўночны захад ад горада Мёры.
Ідолта | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 132 м[1] |
Даўжыня | 1,7 км |
Шырыня | 0,63 км |
Плошча | 0,58 км² |
Аб’ём | 0,00247 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,4 км |
Найбольшая глыбіня | 13,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,14 ‰ |
Празрыстасць | 1,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 13,2 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | рака Вята |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Плошча паверхні 0,58 км². Даўжыня 1,7 кіламетраў, найбольшая шырыня 630 метраў, найбольшая глыбіня 13,1 м, даўжыня берагавой лініі 5,4 км. Плошча вадазбору 13,2 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 15-20 метраў, параслі лесам, на ўсходзе 2-5 метраў, разараныя, пад хмызняком, на захадзе невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным захадзе сплавінныя. Мелкаводдзе да 2 метраў пясчанае, ніжэй глеістае. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 2 ручаі, на поўдні выцякае ручай у раку Вята. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці 10—100 м.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, верхаводка.
Каля возера вёскі Ідолта, Мілашова.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Міронаў В. Р. Ідолта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 10. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Ідолта Архівавана 31 жніўня 2013.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.