Перабродскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Перабро́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пераброддзе.

Перабродскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 48 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пераброддзе
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Афіцыйная мова беларуская
Насельніцтва (2009) 1 540
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя Правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 26 сакавіка 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзедзінаўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 55 населеных пунктаў[2]. 11 лютага 1974 года да сельсавета далучана частка скасаванага Камянполлеўскага сельсавета (33 населеныя пункты: вёскі Букава, Дворышча, Ігнацікі, Камянполле, Марцінаўцы, Мёркі-I, Пячонкі, Рускае Сяло, Хараброва, Янова, хутары Астравы, Віславова, Галінова, Гентава, Гізуны, Горныя, Граніца, Жукі, Загор’е, Зялёнка-II, Лугавыя, Лявонаўцы, Маразы, Мельніца, Мікелі, Наталіна, Ніўкі, Падліпкі, Робава, Сякерка, Цупова, Шчоўна і Янопаль)[3]. 16 чэрвеня 2017 года скасаваны вёска Янкоўшчына і хутар Падгорныя[4].

Геаграфія Правіць

Перабродскі сельсавет знаходзіцца на захадзе Мёрскага раёна, мае акруглую форму, на ўсходзе вялікую частку яго тэрыторыі займае балота Мох, якое абвешчана гідралагічным заказнікам. На поўначы сельсавет мяжуе з Браслаўскім раёнам і Павяцкім сельсаветам, на ўсходзе — з Мёрскім сельсаветам, на поўдні — з Новапагосцкім сельсаветам, на захадзе — ізноў з Браслаўскім раёнам.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўсходняя частка Абстэрнаўскай групы азёр.

Насельніцтва Правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1540 чалавек[5], з іх 94,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,1 % — палякі[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 52. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  4. Решение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура Правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.