Дзедзінаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Дзе́дзінаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзедзіна.

Дзедзінаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мёрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Дзедзіна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 сакавіка 1973

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лебедзеўскі сельсавет у складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лебедзева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзедзіна, сельсавет перайменаваны ў Дзедзінаўскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 26 сакавіка 1973 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Перабродскага сельсавета[2].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.