Воўчая Гара, Ваўчыная гара — найвышэйшы пункт Браслаўскай грады — 210,9 м над узроўнем мора. З’яўляецца таксама найвышэйшым пунктам Мёрскага раёна.

Воўчая гара
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня210,9 м
Размяшчэнне
55°41′25″ пн. ш. 27°21′18″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
РаёнМёрскі раён
Хрыбет ці масіўБраслаўская града 
Воўчая гара (Беларусь)
Воўчая гара
Воўчая гара
Воўчая гара (Віцебская вобласць)
Воўчая гара
Воўчая гара

Уяўляе сабой узгорак, які знаходзіцца на тэрыторыі Перабродскага сельсавета на мяжы з Браслаўскім раёнам. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Пераброддзя і за 19 км на паўночны захад ад Мёраў.

Утварылася 15-16 тыс. гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі апошняга (паазёрскага) зледзянення. Уяўляе сабой краявое канцова-марэннае ўтварэнне постмаксімальнай фазы. Адклады — марэнныя супескі, суглінкі, грубыя пяскі. Даўжыня — 1,6 км, шырыня — 1,1 км, бачная вышыня — 30 м. Былы культавы пагорак.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • География // Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / Л. А. Мателенок; фото О. В. Молодечкин, Л. А. Мателенок. — Новополоцк, 2006. — С. 5—6.
  • Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / сост. В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей; фото О. В. Молодечкин. — Новополоцк, 2007. — 50 с.: ил. — (Краеведы Витебщины о любимом крае)
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 630 с.