Супесак
Су́песак — рыхлая асадкавая пясчана-гліністая горная парода буравата-жоўтага і жоўта-шэрага колеру.
Змяшчае да 70 % пясчаных, да 10 % алеўрытавых і гліністых і да 20 % пылаватых часцінак. Супескі падзяляюцца на ледавіковыя (марэнныя), водна-ледавіковыя, азёрныя, рачныя і інш. Адрозніваюць грубапясчаныя, дробнапясчаныя і пылаватыя супескі.
Мінералагічны склад разнастайны. Пылаватыя супескі змяшчаюць большую колькасць кварцу, гліністыя змяшчаюць гліністыя мінералы (каалініт, мантмарыланіт і інш.). У засушлівых раёнах супескі могуць змяшчаць арганічныя рэчывы і мінеральныя солі.
У глебазнаўстве больш гліністыя супескі называюць цяжкімі, менш гліністыя — лёгкімі.
Літаратура
правіць- Су́песак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 272. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Су́песак // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 382. — 663 с.
- Супесь // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)