Алеўрыт
Алеўрыт (ад грэч. Αλεύρι — мука; англ.: aleurite, silt; ням.: Aleurit) — друзлая дробнаабломкавая асадкавая парода.
Апісанне
правіцьАлеўрыт складаецца пераважна з мінеральнага зерня (кварц, палявы шпат, лушчак і іншыя) памерам 0,01—0,1 мм, займаючы прамежкавае становішча паміж глінай і пяском (лёс, глей, пыл).
Паводле зерня адрозніваюць буйнаалеўрытавыя (0,05—0,1 мм) і дробнаалеўрытавыя або тонкаалеўрытавыя (0,01—0,05) разнавіднасці алеўрыта. Паводле мінеральнага складу — монамінеральны, алігамінеральны і полімінеральны.
Алеўрыт утвараецца на дне азёрных і марскіх басейнаў у зонах са слабарухомай вадой, паміж зонамі намнажэння пясчаных і гліністых адкладаў, у далінах і дэльтах рэк.
Выкарыстанне
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Ур'еў І. І. Алеўрыт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Алеўрыт — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі