Цэмент
Цэмент (лац.: caementum — друз) — парашкападобнае вяжучае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой (воднымі растворамі солей або іншымі вадкасцямі) пластычную масу, што з часам загусае і пераходзіць у каменападобны стан.
Цэмент | |
---|---|
Матэрыял | вапняк і гліна |
Emissivity | 0,54 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У залежнасці ад сыравіны і спосабу атрымання адрозніваюць віды цэменту:
- портландцэмент і яго разнавіднасці (шлакавы і пуцалаваны);
- гліназёмісты;
- расшыральны і шэраг спецыяльных марак (напрыклад, кіслотатрывалы).
Прамысловая вытворчасць з 19 стагоддзя. Найбольш пашыраны портландцэмент — прадукт тонкага памолу, атрыманы абпальваннем да спякання (тэмпература каля 1450 °C) вапняку і гліны (суадносіны 3:1). Каб палепшыць тэхнічныя ўласцівасці, пры памоле да клінкеру дадаюць каля 3; двухводнага гіпсу і каля 15 % актыўных мінеральных дабавак (дыятаміту, трэпелу, доменнага грануляванага шлаку). Якасць цэменту вызначаецца тонкасцю памолу, тэрмінам ахоўвання і маркай (характарыстыкай трываласці пры сцісканні стандартных узораў) — абазначаецца лічбамі 200, 300, 400, 500, 600 і 700. Чым вышэй марка, тым больш трывалы выраб на яго аснове.
У Беларусі выпускаецца прадпрыемствамі «Ваўкавыскцэментнашыфер», «Крычаўцэментнашыфер».
Літаратура
правіць- Кавалёў Я. М. Цэмент // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіцьЦэмент на Вікісховішчы |
Артыкул занадта кароткі |