Адкрыць галоўнае меню

Пятро Паўлавіч Сушко (1 студзеня 1937, вёска Сушкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць20 лістапада 1996) — беларускі паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў з 1984 года.

Пятро Паўлавіч Сушко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1 студзеня 1937(1937-01-01)
Месца нараджэння: вёска Сушкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, БССР
Дата смерці: 20 лістапада 1996(1996-11-20) (59 гадоў)
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Мова твораў: беларуская

Змест

БіяграфіяПравіць

Працаваў у Мёрскай раённай газеце (1966–1968), карэспандэнтам газеты “Віцебскі рабочы” (1968–69). Пераехаўшы ў Мінск, быў літсупрацоўнікам газеты “На страже Октября” (1969–70), “Звязда” (1970–73), часопіса “Вожык” (1973–77). У 1977–80 быў рэдактарам аддзела літаратуры часопіса “Вожык”, у 1980–87 — адказным сакратаром штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. З 1989 года працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве “Полымя”.

ТворчасцьПравіць

Друкавацца П. Сушко пачаў у 1954 годзе ў Мёрскай раённай газеце «Зара камунізму» (верш «Цёплы дожджык»). Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: «Ганарлівы сучок» (1975), «Восці напагатоў» (1978), «Парнаская кузня» (1981). Яго кніга «Паэтычнае веча» — першы ў беларускай літаратуры вянок парадыйных санетаў, якія вызначаюцца глыбокім філасофскім зместам. Плённа працуе і ў лірыцы. Яго зборнік «Пратокі» (1976) і вянок санетаў «Зямля гаючых траў» вызначаюцца глыбінёй пачуццяў, узнёсласцю думак, арыгінальнасцю вобразаў. Для дзяцей пісаў зборнікі «Вясёлы Бай» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990). Напісаў жартоўныя варыяцыі на фальклорныя тэмы «Касіў Ясь канюшыну» (1976), вянок гумарыстычных актаў «Роздум ля Парнаса» (1983, пад псеўд. Кірша Рымар).

ПамяцьПравіць

  • У 2000 годзе на будынку Мёрскай сярэдняй школы №1 устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Сушко Пятро // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 15. — С. 300.
  • Сушко Пятро // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. — Мн., 1995. — Т. 5. — С.454.