«На страже» (бел.: «На варце») — ведамасная газета Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Подпіс усіх супрацоўнікаў міліцыі на газету абавязковы.

«На страже»
Арыгінальная
назва
«На варце Кастрычніка»
Тып газета
Краіна
Галоўны рэдактар Сачак Яўген Сяргеевіч
Заснавана 12 лістапада 1931
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць штотыднёвік
Аб’ём 8-16 аркушаў
Галоўны офіс 220036, г. Мінск, ул. К. Лібкнехта, 57 (5 паверх), nastrage@mail.belpak.by
Узнагароды
Вэб-сайт mvd.gov.by/ru/page/rup-o…

Першы нумар адзінага перыядычнага міліцэйскага выдання Беларусі савецкага часу – газеты «На варце Кастрычніка» (на той час – органа палітаддзела Галоўнага кіраўніцтва рабоча-сялянскай міліцыі пры СНК БССР) убачыў свет 12 лістапада 1931 г. Нумар выйшаў на беларускай мове на чатырох палосах накладам у 1,5 тыс. асобнікаў і быў прысвечны 14-й гадавіне савецкай міліцыі. Адказным рэдактарам першага нумара «На варце Кастрычніка» быў Гольдберг.

Газета выдавалася з перапынкамі ў 1942 – 1944 гг. і 1970 – 1977 гг. пад сваёй першай назвай на беларускай мове, але з 1945 г., пачынаючы з нумара ад 7 лістапада (№ 15), стала друкавацца пад рускамоўнай назвай «На страже Октября». З 3 ліпеня 1992 г. выходзіць пад назвай «На страже».

У розны час у газеце працавалі: заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000), галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» (1995—2018) Павел Якубовіч, беларускі паэт і публіцыст, лаўрэат прэміі БСЖ «Залатое пяро» (2017) Уладзімір Барысенка, беларускі журналіст і літаратар, галоўны рэдактар газеты «Наша Ніва» (1991—2000), лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру (1998) Сяргей Дубавец.

Галоўныя рэдактары правіць

  

Узнагароды правіць

  • 1981 год – Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
  • 2006 год — пераможца ІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» у намінацыі «Лепшая галіновая газета».
  • 2017 год – пераможца ХІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».

Спасылкі правіць