Мёрыца
рака ў Беларусі
Мёрыца — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Мёрыца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 31 км |
Басейн | 224 км² |
Вадацёк | |
Выток | Мёрскае |
• Месцазнаходжанне | каля горада Мёры |
• Вышыня | 142,2 м |
• Каардынаты | 55°36′54,20″ пн. ш. 27°37′42,60″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Каардынаты | 55°47′20,50″ пн. ш. 27°39′05,80″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Мёрскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 224 км². Выцякае з Мёрскага возера, упадае ў Заходнюю Дзвіну прыкладна за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Чамяры. Працякае ў межах Браслаўскай грады. Даліна ракі скрынкападобная, шырынёй 400—400 м. Пойма перарывістая і чаргуецца па берагах. Шырыня поймы да 100 м. Рэчышча шырынёй 5—7 м, слабазвілістае.
У басейне ракі азёры Мёрскае, Дворышча, Ворань, Асінаўка, Чэрас, Грэцкае, Мядзведак і інш.
Літаратура
правіць- Мёрыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 329. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10, 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
- Ліст карты N-35-8. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)