Грэцкае (возера, Мёрскі раён)
Грэ́́цкае возера[1] — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад горада Мёры ў басейне ракі Мёрыца. Належыць да Абстэрнаўскай групы азёр.
Грэцкае возера | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134 м |
Даўжыня | 4,63 км |
Шырыня | 0,24 км |
Плошча | 0,77 км² |
Аб’ём | 0,00167 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 10,38 км |
Найбольшая глыбіня | 6,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,2 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,19 ‰ |
Празрыстасць | 0,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,5 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Плошча паверхні Грэцкага возера складае 0,77 км². Найбольшая глыбіня возера 6,5 м, сярэдняя — 2,2 м. Даўжыня возера — 4,63 км, найбольшая шырыня — 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 10,38 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,67 млн м³. Плошча вадазбору 4,5 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. На паўднёвым захадзе і паўночным усходзе берагі сплавінныя. Дно выслана гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Грэцкае злучана пратокай з возерам Чэрас. Пратокай без назвы злучаецца з ракой Волта[2]. Зарастае каля 20 % плошчы возера. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці мае шырыню 10—50 метраў.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь, гусцяра, карась і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Грэцкае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 496. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
Літаратура
правіць- Міронаў В. Р. Грэцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)