Генрых Дмахоўскі
Ге́нрых Міхайлавіч Дмахо́ўскі (ён жа Генрык Дмухоўскі, Генры Д. Сандэрс; 14 (26) кастрычніка 1810 — 14 (26) мая 1863) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі, Літвы і Польшчы ў 1830 — 1860-я гады. Скульптар.
Генрых Дмахоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | скульптар |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1810 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1863 (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхал Дмахоўскі[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкай сям’і. Пасля сканчэння прыродазнаўчага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1828) далучыўся да паўстання 1830—1831, удзельнічаў у партызанскіх дзеяннях на мяжы Расійскай імперыі. Пасля паразы паўстання атрад Г. Дмахоўскага быў вымушаны адступіць на Палессе, а затым на Валынь, адтуль у Галіцыю (на тэрыторыю Аўстра-Венгрыі). Аўстра-венгерскія ўлады арыштавалі Г. Дмахоўскага, суд прыгаварыў яго да зняволення, якое адбыў у 1834—1841 гадах у крэпасці Куфтайн. Пасля вызвалення жыў у Францыі, вучыўся ў мастацкай школе, наведваў майстэрні вядомых скульптараў.
У 1846 годзе ўдзельнічаў у вулічных баях у Львове. У 1852 годзе апынуўся ў ЗША пад імем Генры Д. Сандэрс. Для будынку кангрэсу (у Вашынгтоне) ён стварае бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касцюшкі. Гэтыя бюсты і сёння ўпрыгожваюць памяшканне Кангрэса ЗША. У гэты час ён робіць медальён з сілуэтамі пакараных смерцю дзекабрыстаў, бюст Л. Кошута, скульптурную групу «Гарыбальдзі з воінамі». У ЗША памерлі яго жонка і дзеці, пахаваныя ў Філадэльфіі, на магіламі Г. Дмахоўскім пастаўлены помнік.
Па смерці родных, у маі 1861 года (4 гады цягнулася бюракратычная валакіта — пакуль яму далі дазвол выехаць з ЗША) Г. Дмахоўскі адкрыў скульптурнае атэлье ў Вільні. Сярод найлепшых твораў, зробленых у гэты час, — мадэль надмагільнага помніка Барбары Радзівіл, фігура Св. Уладзіслава для віленскай кафедры, помнік Уладзіслава Сыракомлі. Абраны грамадствам правадзейным членам Віленскай археалагічнай камісіі.
Падчас паўстання 1863—1864 Г. Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісненскага павета. Загінуў 26 мая 1863 года ў адным з першых баёў з расійскімі войскамі каля фальварка Парэчча. Пахаваны на курганным могільніку каля вёскі Бірулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. У маі 2020 на магіле Г. Дмахоўскага быў усталяваны помнік[1].
Зноскі
- ↑ На занядбанай магіле скульптара-паўстанца Генрыка Дмахоўскага паставілі душэўны помнік // nashaniva.by 25 мая 2020
Літаратура
правіць- Кісялёў Г. Адысея паўстанца-скульптара // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.
- Багадзяж М. Жыццё Дмахоўскага // Новы Час № 9(14), 2003.
- Walendowski T. Posag zwrócony ku rzece // Przegląd Polski (17 sierpnia), 2005.
- Ермаловіч В. Генры Сандэрс, ён жа Генрык Дмахоўскі //Газета «Рэспубліка» № 188, 02.10.2010.
Спасылкі
правіцьГенрых Дмахоўскі на Вікісховішчы |
- Генры Сандэрс, ён жа Генрык Дмахоўскi: Нават у турме скульптар i рэвалюцыянер займаўся мастацтвам // sb.by 2 кастрычніка 2010