Мазылеўскі вялікі камень

Мазылеўскі вялікі каменьвалун, размешчаны ля былой вёскі Мазылева (Мёрскі раён, Віцебская вобласць) за 1,5 км на паўночны ўсход ад Мілеек і за 100 м на поўдзень ад дарогі Цілеўцы–Мілейкі. Абсалютная адзнака над узроўнем мора 152,5 м. Знаходзіцца за 9,5 км на паўднёвы захад ад Мёраў. Даўжыня 4 м, шырыня 3,1 м, вышыня 1,4 м, абвод 11,35 м, аб'ём 9,2 м3, вага 24,4 т.

Прынесены 18–20 тыс. гадоў таму з паўднёва–ўсходняй Фінляндыі ў часы паазерскага зледзянення. Гэта ружова–шэры граніт рапаківі, які ўтрымлівае крышталі каліявага палявога шпату ў выглядзе авоідаў памерам да 5 см і асобныя таблічкі па 1,5x3 см, крышталі малочна–шэрага кварцу ў выглядзе зерняў 0,5–1,5 см, крышталі біятыту і іншых цёмнаколерных мінералаў. Форма цэглападобная. Зарос імхамі і лішайнікамі.

Літаратура правіць

  • Памяць: гісторыка–дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 39 – 40.