Адкрыць галоўнае меню

Авута — рака ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток Дзісны (басейн Заходняй Дзвіны).

Авута
Характарыстыка
Даўжыня 47 км
Плошча басейна 461 км²
Басейн Балтыйскае мора
Басейн рэк Заходняя Дзвіна
Расход вады 3,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Падавута
 · Каардынаты 55°14′28,35″ пн. ш. 28°05′57,28″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дзісна
 · Месцазнаходжанне на ўсход ад вёскі Бычыншчына
 · Каардынаты 55°32′35,18″ пн. ш. 28°11′24,16″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Авута (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 47 км. Плошча вадазбору 461 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 .

Асноўныя прытокіПравіць

Агульныя звесткіПравіць

Выцякае з возера Падавута на ўскраіне Свянцянскіх град, далей цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 3 км на паўднёвы захад ад горада Дзісна.

Даліна трапецападобная, шырыня 150—250 м. Абалона высокая, шырыня 100—150 м. Рэчышча слабазвілістае, шырыня 4—6 м у вярхоўі, 8—10 м у ніжнім цячэнні. Каля вёскі Ялоўцы на рацэ плаціна і сажалка плошчай 18,3 га.

У басейне ракі азёры Падавута, Гінькава, Вялікае Язна, Малое Язна, Стрэчна, Сяльцоўскае, Горацкае, Качанава і інш. Уздоўж ракі населеныя пункты Зялёны Лог, Чарневічы, Вугольнікі, Амбросенкі, Завуцце, Кухаронкі і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
  • Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 4, 10. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)