Вялі́кае Я́знавозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Авута, за 38 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Язна.

Вялікае Язна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 120,5 м
Даўжыня 3,2 км
Шырыня 1 км
Плошча 1,5 км²
Аб’ём 0,0055 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,6 км
Найбольшая глыбіня 6,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 60,7 км²
Упадаюць Ісцянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вялікае Язна (Беларусь)
Вялікае Язна
Вялікае Язна
Вялікае Язна (Віцебская вобласць)
Вялікае Язна
Вялікае Язна
Map

Назва правіць

Поўны аналаг назве Язна — літоўскі гідронім Jieznas. Яго параўноўваюць з назвай літоўскай ракі Iežesta, латвійскай Iež-upe, звязваючы з літоўскім iežti, aižyti "лушчыць, лупіць; праразаць, раздзіраць"[1].

Так жа сама называюцца возера Язна пад Ушачамі і паўднёвапскоўскае возера Язна. Усе тры гэтыя азёры — вузкія і выцягнутыя, таму адпавядаюць сваёй балцкай назве (запоўненая вадой вузкая і доўгая "проразь", як калі пачынаюць лушчыць гарохавы струк).

Водаапісанне правіць

Плошча паверхні возера 1,5 км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 9,6 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Аб’ём вады 5,5 млн. м³. Плошча вадазбору 60,7 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызняком, ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках высокія і стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Дно пясчанае, глыбей 3—4 м ілістае. У паўднёва-заходняй частцы востраў плошчай 0,5 га.
Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. У Вялікае Язна ўпадае рака Ісцянка, выцякае пратока (рака Ісцянка) у раку Авута. Злучана пратокай з возерам Малое Язна.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 369. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 128, 135, 136.