Лупаўшчынскі вялікі камень

Лупаўшчынскі вялікі каменьвалун. Даўжыня складае 4,2 м, шырыня 3 м, вышыня 2,15 м, абвод 11,6 м, аб'ём 14,4 м³, вага 38,1 т. Форма прасападобная. Знаходзіцца ля вёскі Лупаўшчына (за 100 м на поўнач ад паўночнага ўскрайку), на першай надпоплаўнай тэрасе левага берага ракі Вята ў Павяцкім сельсавеце. Размешчаны за 1,5 км на ўсход ад Павяцця і за 10 км на паўночны ўсход ад Мёраў на вышыні 133,7 м над узроўнем мора.

Камень прынесены 18–20 тыс. гадоў таму ў часы паазёрскага зледзянення са Скандынавіі: ружовы пегматытавы граніт, які ўтрымлівае шмат крышталёў блакітна–шэрага кварцу ў выглядзе зерняў (0,2–1 см), жылкаў (таўшчынёй да 5 см) і гняздоўяў (да 30x30 см), а таксама крышталёў цёмнаколерных мінералаў (біятыт). Парос імхамі і лішайнікамі.

У валуне высечаны прыступкі.

Літаратура правіць

  • Памяць: гісторыка–дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 39 – 40.