.by — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Рэспублікі Беларусь.

.by
Увядзенне 1994
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус Дзеючы
Рэгістратар Спіс рэгістратараў
Арганізатар Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Прызначэнне аб'екты, звязаныя з  Беларусь
Абмежаванні рэгістрацыі Няма
Вэб-сайт cctld.by

Рэгістрацыя даменаў у Беларусі была дазволена з 1994, а свабодная рэгістрацыя даменаў другога ўзроўню для прадпрыемстваў адкрылася ў красавіку 2000.

У 2008 налічвалася больш за 18 000 даменаў.by з агульнай колькасці каля 50 000 беларускіх сайтаў.

Да сакавіка 2008 года рэгістрацыю даменаў .by ажыццяўляла толькі кампанія ТАА «Адкрыты кантакт». У сакавіку 2008 года дамены .by пачала рэгістраваць кампанія — УП «Надзейныя праграмы», трохі пазней — СП ТАА «Дзелавая Сетка». У 2019 годзе спіс папоўніўся кампаніяй ТАА «Супорт чэйн» (брэнд HostFly.by).

Рэгістрацыя правіць

Пры рэгістрацыі дамена ў зоне .by неабходна абавязкова пазначаць поўную і падрабязную інфармацыю пра ўладальніка дамена:

  • для юрыдычных асоб: поўная назва арганізацыі, краіна рэгістрацыі, поўнае імя кіраўніка, пасада кіраўніка, поўнае імя адказнай асобы, поўны юрыдычны адрас, поўны паштовы адрас, тэлефон з кодам краіны і гарады, код арганізацыі (ОКПО), нумар разліковага рахунку, поўная назва банка, код банка (МФО).
  • для фізічных асоб: поўнае імя, краіна рэгістрацыі, поўны адрас рэгістрацыі, тэлефон, нумар пашпарта, асабісты нумар (толькі для рэзідэнтаў Беларусі), кім і калі выдадзены пашпарт. У выпадку, калі даменнае імя рэгіструецца для інтэрнэт-крамы, неабходна ў абавязковым парадку пазначаць у якасці ўладальніка юрыдычную асобу.

Падача некарэктных даных пра ўладальніка дамена можа прывесці да адмовы ў рэгістрацыі даменнага імя адміністрацыяй даменнай зоны BY.

Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз 5-10 працоўных дзён пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 месяц.

Інфармацыя пра ўладальніка ў WHOIS дамена цалкам закрытая і недаступная для публічнага прагляду.

Ажыццявіць падаўжэнне дамена BY абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, пазначанага ў вашым акаўнце. У выпадку, калі дамен BY не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца.

Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена BY ажыццяўляецца праз 1-3 працоўныя дні пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 7 дзён.

Спасылкі правіць