Гір’яцкі вялікі камень

Гір'яцкі вялікі камень — валун. Размешчаны побач з балотам на ўскрайку лесу за 1 км на паўночны захад ад вёскі Гір'яты (Мёрскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь), за 5 км на паўночны ўсход ад горада Мёры і на вышыні 145 м над узроўнем мора.

Даўжыня 3,65 м, шырыня 3,35 м, вышыня 1,45 м, абвод 10,2 м, аб'ём 9,4 м³, вага 24,9 т. Прасападобны. Прынесены ледавіком 18—20 тыс. гадоў таму з Выбаргскага масіву ў Ленінградскай вобласці. 3 ружавата-бурага граніту рапаківі, які ўтрымлівае крышталі палявога шпату ў выглядзе авоідаў памерам 0,5—4 см у папярочніку з алігаклазавай аблямоўкай, шэрага кварцу ў выглядзе зерняў 0,2—1,5 см, цёмнаколерных мінералаў (біятыт). Зарос імхамі і лішайнікамі.

Літаратура правіць

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 39—40.