Святая вада Дзехцяроўская

Святая вада Дзехцяроўская — крыніца, якая знаходзіцца каля вёскі Дзегцяры Мёрскага раёна, за 7,5 км на поўнач ад Новага Пагоста і за 11 км на паўднёвы захад ад Мёраў у паніжэнні сярод марэнных пагоркаў.

Святая вада Дзехцяроўская
Размяшчэнне
Найбліжэйшы горад Мёры
Кіруючая арганізацыя ДЛГУ «Дзісненскі лясгас»[1]
physical
Святая вада Дзехцяроўская
Святая вада Дзехцяроўская
physical
Святая вада Дзехцяроўская
Святая вада Дзехцяроўская

Апісанне правіць

«Святая вада Дзехцяроўская» аб’яўлена гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння Рашэннем Мёрскага раённага выканаўчага камітэта № 803 ад 23.09.2011 г. Землекарыстальнікам з’яўляецца Новапагосцкае лясніцтва ДЛГУ «Дзісненскі лясгас». Агульная плошча гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Святая вада Дзехцяроўская» складае 1,5 га (15 000 м²)[1]. Межы ахоўнай зоны не пазначаныя[2].

Крыніца знаходзіцца на вышыні 149,2 м над узроўнем мора[3]; прымеркавана да ўскрайкаў марэннага масіва і балота, на якім праведзена меліярацыя і пракладзены шэраг каналаў. Над крыніцай усталяваны зруб з падстрэшкам. Лясная паляна абсталявана альтанкай, вогнішчам. Праз крынічны ручай пракладзеныя масткі[2]. Вада крыніцы з’яўляецца гідракарбанатнай кальцыева-магніевай з павышаным утрыманнем сульфатаў. Павялічанае ўтрыманне сульфатаў у вадзе тлумачыцца ўплывам асушанага балотнага масіва, які знаходзіцца побач.

Лічыцца, што вада дапамагае ад многіх хваробаў, у тым ліку вачэй. У крыніцу звычайна кідаюць манеты. Раней адбываліся фэсты (на Яна)[4][5].

Зноскі

  1. а б Инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды МИОРСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ (руск.) Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "МИОРСКИЙ РИК" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  2. а б Святая вода Дехтяревская Архівавана 21 жніўня 2019. Родники Беларуси (руск.)
  3. Крынічка «Святая вада» // «Міёрскія навіны»
  4. Ля дарогі Чапукі — Волкаўшчына — крыніца «Святая вада Дзехцяроўская» // «Міёрскія навіны»
  5. КРЫНІЦА СВЯТАЯ ВАДА Архівавана 20 лютага 2020. // «Прыдзвінскі край»

Літаратура правіць

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 622 с.

Спасылкі правіць