Ідолта (возера): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ідолта''' — возера ў Міёрскім раёне [[Віцебская вобласць|Віцебскай воблас...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:27, 2 ліпеня 2012

Ідолта — возера ў Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Вята, за 11 кіламетраў на паўночны захад ад горада Міёры. Плошча 0,58 км². Даўжыня 1,7 кіламетраў, найбольшая шырыня 630 метраў, найбольшая глыбіня 13,1 м., даўжыня берагавой лініі 5,4 км. Плошча вадазбору 5,4 км². Схілы катлавіны вышынёй 15-20 метраў, параслі лесам, на ўсходзе 2-5 метраў, разараныя, пад хмызняком, на захадзе невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным захадзе сплавінныя. Мелкаводдзе да 2 метраў пясчанае, ніжэй глеістае. Упадаюць 2 ручаі, на поўдні выцякае ручай у раку Вята.