Какісіна: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Какісіна''' — возера ў Лепельскім раёне [[Віцебская вобласць|Віцебскай ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:18, 5 ліпеня 2012

Какісіна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, знаходзіцца ў басейне р. Дзіва, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Загорцы, акружана шырокай, месцамі забалочанай поймай. Плошча 0,78 км². Найбольшая глыбіня 33,5 м. Даўжыня 1,87 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 5,15 км. Аб'ём вады 8,29 млн. м³. Плошча вадазбору 2,8 км². Схілы катлавіны вышынёй 12–15 м (на З і У 2–6 м), разараныя. Берагі пясчаныя, заходнія і паўночныя забалочаныя. Вада вызначаецца чысцінёй і празрыстасцю. Выцякае ручай у возера Вогзіна (цячэнне толькі ў час разводдзя). Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,2–2,5 м, падводная – да 10 м.

Літаратура

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2007. – 478 с.