Сёмуха: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
interwiki
др →‎Жаночае свята: арфаграфія
Радок 14:
== Жаночае свята ==
 
Факты сведчаць, што Сёмушны цыкл з'яўляецца выключна жаночым, галоўнае месца і найважнейшыя ролі ў якіх належаць дзяўчатам шлюбнага (плоднага) узросту і маладым жанчынам, якія ўжо нарадзілі і маглі яшчэ працягваць жыццё роду. Невыпадковая прымеркаванасць Сёмухі як тыпова жаночага свята да перадкупальскага часу тлумачыцца важнасцю і складанасцю шматаспектных стасункаў земляроба з прыродай менавіта ў гэты перыяд. Кумаванне, віццё вянкоў, варажба шлюбнай накіраванасці, звычай месці магілы бярозавымі венікамі, упрыгожванне хаты, гаспадарчых пабудоў зелянінай, праводзіны русалак (як правіла, у жыта) — усё гэта мела сваёй мэтай паўплываць на плодныя сілы зямлі. I кумленне тут выступае своеасаблівым парогам, перайшоўшы які дзяўчына пераходзіла ў шлюбны статус. Зафіксаваная збіральнікамі ў XIX ст. форма кумлення дзяўчат як сведчанне сяброўства «на год» асоб прыблізна аднолькавага ўзросту ў далёкай старажытнасці, трэба меркаваць, мела выгляд яднання (кумлен¬някумлення) жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту і дзяўчыны шлюбнага статуса. Звычай жа месці магілы бярозавымі венікамі трэба разглядаць як своеасаблівую форму просьбы аб дапамозе-апякунстве, аб спрыянні продкаў свайму роду. Дадзены звычай мае самыя шчыльныя сувязі з уяўленнем старажытных беларусаў, што вясной разам з ажываннем прыроды ажываюць і «душы мёртвых», г. зн. душы продкаў, якія выходзяць на белы свет. I звычай абмятання магіл бярозавымі венікамі тут выступае як своеасаблівы, а галоўнае своечасовы кантакт-паведамленне, папярэджанне, што вясна ўжо прыйшла. Бярозавы венік у такім разе пры ўсіх іншых значэннях меў і выконваў функцыю камунікацыйнага канала, быў правадніком «жывой» энергіі, закліканай паспрыяць, дапамагчы хутчэйшаму абуджэнню продкаў. Звычай упрыгожваць жытло i гаспадарчыя пабудовы, культавыя збудаванні зелянінай найперш сведчыць пра тое, што Сёмушныя святы ў дахрысціянскія i, верагодна, першыя хрысціянскія стагоддзі святкаваліся ўсім родам-племем на адкрытай прасторы — у культавых гаях, у месцах, дзе раслі культавыя дрэвы. Галінкі зеляніны казалі пра тое, што супольнікі далучыліся да сакральных вытокаў, што яны ушанавалі сакральныя сілы, абнавілі i пацвердзілі сваю далучанасць да ix, што аддаюць caмix сябе ва ўладу гэтых сакральных сіл.
 
== Праводзіны русалак ==