Слова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат змяніў: la:Dictio
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Слова''' — адзінка [[мова|мовы]], [[фанетыка|фанетычна]] і [[граматыка|граматычна]] аформленая, якая мае пэўны [[сэнс]] і аднолькава разумеецца супольнасцю людзей, аб'яднаных у адзін [[этнас]]. Як адзінка мовы, слова не ствараецца ў працэсе зносін, а выкарыстоўваецца, узнаўляецца як гатовае.
 
Слова мае свае сталыя прыметы; яно характарызуецца ўстойлівай [[фанетыка|фанетычнай]] аформленасцю, наяўнасцю аднаго (асноўнага) [[націск]]у ({{таксама}}: [[Націскная дублетнасць у беларускай мове|націскная дублетнасць у беларускай мове]]), гукавой непранікальнасцю (немагчымасцю ўставіць усярэдзіну аднаго слова іншае). Устойлівасць слова выяўляецца ў пастаянстве гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Ізаляванасць слова як назвы і носьбіта цэласнага значэння выяўляецца ў магчымасці вычленіць яго з кантэксту.