Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
TjBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: zh-classical:第一次世界大戰
Радок 148:
 
11 ліпеня [[1917]] года немцы ўжылі новы спосаб газавай атакі, а менавіта, кантэйнеры хімічных рэчываў. Сітуацыя вымусіла немцаў вынаходзіць больш шкодныя газы, для гэтага вельмі добра падыходзіў [[гарчычны газ]], які ўжо ў невялікіх дозах выклікаў сур'ёзныя пашкоджанні ў выглядзе апёкаў. Акрамя таго, новы газ быў здольны захоўвацца на адным месцы на працягу некалькіх дзён, што больш дэмаралізавала салдатаў суперніка. Новы газ разам з фасгенам былі скарыстаны ў вялікіх маштабах з абодвух бакоў, саюзнікі таксама пачалі павялічваць вытворчасць газу для хімічнай вайны.
 
 
25 1917 чэрвеня ў Францыю пачынаюць прыбываць першыя амерыканскія падраздзяленні, з якіх быў сфармуляваны Амерыканскі экспедыцыйны корпус. Аднак удзел у бітвах салдаты пакуль не прымалі, ажно да кастрычніка, гэтая паўза была выклікана неабходнай перадваеннай падрыхтоўкай. Але ужо сама прысутнасць корпуса падымала маральны дух саюзнікаў. У кастрычніку, аднавіліся ваенныя дзеянні ў рэгіёне Іпра, пачалася бітва пад Passchendaele. Дзякуючы канадскім сілам, саюзнікі здолелі захапіць вёску Passchendaele. Нягледзячы на вялікія страты, прагрэс быў малаважным. Не спрыяла саюзнікам і надвор'е, моцныя ліўні зрабілі з поля боя непраходныя балоты. Абодва бакі падчас бітвы страцілі каля 0.5 млн чалавек.
 
20 лістапада брытанцы першы раз падчас вайны ажыцявілі напад з удзелам вялікай колькасці танкаў (бітва Cambrai). Атаку праводзіла 12 дывізій супраць усяго 2 нямецкіх дывізій . Дзеля нечаканасці, атака не суправаджалася артылерыйскім абстрэлам нямецкіх пазіцый, была ўжыта толькі дымавая завеса. На танках былі размешчаны фашыны, якімі запаўняліся нямецкія абарончыя рвы.
 
Толькі адзіная 51 шатландская дывізія не здолела дамагчыся пастаўленай мэты, астатняе войска дасягнула значнага прагрэсу. Брытанскія сілы ўварваліся ў пазіцыі непрыяцела (цягам 6 гадзін) глыбей чым за час трэцяй бітвы пад Іпрам, страціўшы пры гэтым толькі 4000 салдат. Аднак хуткае наступленне стварыла выпукласць у брытанскай пазіцыі, на што добра адрэгавалі немцы выправадзіўшы 30 лістапада контратаку, якая адкінула брытанцай на першапачатковыя пазіцыі. Нягледзечы на правал атакі, наступленне было прызнана ўдалым, таму што выкарыстанне танкаў дазваляла злёгкасцю прабіваць добраўмацаваныя акопы немцаў. Падчас бітвы немцы першы раз ужылі добрападрыхтаваныя атрады штурмавікоў.
 
===1918===
 
=== [[1918]] ===