Першае сербскае паўстанне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎1807—1812: вікіфікацыя
др →‎1804—1807: вікіфікацыя
Радок 52:
 
== 1804—1807 ==
Напачатку другога этапу паўстання паўстанцы абвяшчаюць патрабаванні надання шырокай палітычнай аўтаноміі [[Бялградскі пашалык|Бялградскаму пашалыку]] у складзе [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]], залежнасць ад якой павінна была выяўляцца толькі ў выплаце [[даніна|даніны]] і ўдзеле сербаў у войнах з ворагамі імперыі. У жніўні [[1804]] на зборы старэйшын ва [[Врачар]]ы было вырашана прасіць [[Расійская імперыя|Расію]] пра дапамогу здабыць і гарантаваць гэты новы статут. Ідэі сербаў знайшлі падтрымку спачатку ў таварыша [[Міністэрства замежных спраў Расійскай імперыі|міністра замежных спраў Расійскай імперыі]] [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адама Чартарыйскага]], а затым і ў імператара [[Аляксандр I|Аляксандра I]] — Расія стала афіцыйным патронам сербаў у барацьбе за [[аўтаномія|аўтаномію]].
 
У канцы красавіка [[1805]] ва ўрочышчы Печаны ў сяла [[Астружніца]] сабралася новая [[скупшчына]], на якой было складзена прашэнне [[турэцкі султан|султану]], з патрабаваннямі сербаў. Улады наўмысна зацягвалі пачатак перамоў з прыбыўшай дэлегацыяй і адначасова рыхтавалі сілы для ліквідацыі паўстання. Кіраўніком падаўлення сербскага мецяжу быў прызначаны Хафиіз-паша.
Радок 66:
Пачатак [[Руска-турэцкая вайна (1806—1812)|руска-турэцкай вайны]] і ўвод рускага войска ў [[Дунайскія княствы|Румынскія княствы]] прывялі да новага выбліску сербскага паўстання — [[14 снежня]] [[1806]] войскі паўстанцаў пад кіраўніцтвам [[Карагеоргій|Карагеоргія]] узялі крэпасць [[Бялград]]а'''.
 
Нягледзячы на тое, што [[1807|15 студзеня 1807]] султан ратыфікаваў Ічкаў мір, супрацьстаянне паміж афіцыйнай уладай і сербамі ўсё нарастала. Не малую ролю тут згуляла руская дыпламатыя і матэрыяльная дапамога Расіі паўстанцам. [[23 лютага]] [[1807]] пад ціскам паўстанцаў, Бялградскую крэпасць пакідае Сулейман-паша і рэшткі турэцкага гарнізона. Адначасова ў [[Бялград]]зе і [[Шабац|Шабаце]]е адбыўся [[пагром]] турэцкага насельніцтва.
 
Здзейснены сербамі гвалт канчаткова разарваў кантакты паўстанцаў з афіцыйнай уладай імперыі. Лозунг пра сербскую [[аўтаномія|аўтаномію]] у рамках [[імперыя|імперыі]] перарос у патрабаванне незалежнай Сербіі. Зацвердзіўся замежнапалітычны курс, арыентаваны на [[Расійская імперыя|Расію]] і цеснае супрацоўніцтва з рускім войскам у барацьбе з асманскім войскам.