Сімвалізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Сімвалі́зм''':
# у шырокім сэнсе  — мастацкі метад, які палягае ў сістэматычным выкарыстанні для выражэння пэўнае ідэі вобразаў ці знакаў (сімвалаў), асацыяваных з гэтай ідэяй (у гэтым сэнсе сімвалізм распаўсюджаны, напрыклад, у мастацтве [[Сярэднявечча]] ды [[Рэнесанс]]у);
# у больш вузкім сэнсе  — напрамак у літаратуры і выяўленчым мастацтве 2-й паловы [[19 ст.]], у якім метад сімвалізму з'яўляецца базавым.
 
Сімвалізм як мастацкі стыль узнік у сяр. 19 ст. як альтэрнатыва [[рэалізм]]у{{нп3|Рэалізм, мастацтва|рэалізму|en|Realism (arts)}} ды [[натуралізм]]у. Непасрэднымі яго папярэднікамі лічацца [[Шарль Бадлер|Ш. Бадлер]] і [[Эдгар Алан По|Э. По]], першымі сімвалістамі  — французскія паэты [[Поль Верлен|П. Верлен]], [[Арцюр Рэмбо|А. Рэмбо]], [[Стэфан Малармэ|С. Малармэ]]. У [[1886]]  г. [[Жан Марэа]] апублікаваў ''«Маніфест сімвалізму»'', у якім дэкларуе непрыманне простага апісання фактаў, імкненне адлюстраваць ідэальнае, знайсці форму, якая здолее максімальна раскрыць гэты ідэал. Тэксты паэтаў-сімвалістаў шматзначныя, багатыя на метафары, у іх часта сустракаюцца містычныя матывы, тэмы смерці, нематэрыяльнага свету. Першым сімвалістам уласцівая [[дэкаданс|дэкадэнцкая]] эстэтыка, у пазнейшых аўтараў гэта менш прыкметна.
 
Да сімвалізму належыць, альбо адчула яго моцны ўплыў, творчасць такіх аўтараў, як [[Морыс Метэрлінк|М. Метэрлінк]], [[Эміль Вэрхерн|Э. Вэрхерн]], [[Поль Адам|П. Адам]], [[Уільям Блэйк|У. Блэйк]], [[Оскар Уайльд|О. Уайльд]], [[Уільям Батлер Ейтс|У. Ейтс]], [[Томас Стэрнз Эліят|Т. Эліят]], [[Канстанцін Бальмонт|К. Бальмонт]], [[Валерый Брусаў|В. Брусаў]], [[Дзмітрый Меражкоўскі|Д. Меражкоўскі]], [[Аляксандр Блок|А. Блок]] і шмат іншых. Рысы сімвалізму можна заўважыць у творчай спадчыне беларускіх паэтаў  — [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]], [[Алесь Гарун|А. Гаруна]].
 
Нарадзіўшыся ў межах літаратуры, сімвалізм пранік і ў іншыя галіны мастацтва. Вядомыя мастакі-сімвалісты  — [[Гюстаў Маро|Г. Маро]], [[Адылён Рэдон|А. Рэдон]], [[Анры Фантэн-Латур|А. Фантэн-Латур]], [[Леон Бакст|Л. Бакст]]. Да сімвалізму часам адносяць скульптуру [[Агюст Радэн|А. Радэна]] і жывапіс [[Эдвард Мунк|Э. Мунка]]. У музыцы адбітак сімвалізму нясуць творы [[Клод Дэбюсі|К. Дэбюсі]], [[Рыхард Вагнер|Р. Вагнера]]. У першыя гады [[20 ст.]] сімвалізм паступова губляе папулярнасць, і да пачатку [[1СВ|1-й сусветнай вайны]] ([[1914]]) фактычна саступае месца новым, [[мадэрнізм|мадэрністычным]] мастацкім плыням.
 
== Гл. таксама ==