Сістэма форм выражэння часу ў англійскай мове: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
Простая форма (Simple ці Indefinite) выражае дзеянні, якія адбываюцца адзін раз альбо з пэўнай частотнасцю. У цяперашнім часе (Present Simple) можа таксама выкарыстоўвацца для выражэня як уласна цяперашняга часу, так і падзей, меўшых месца ў мінулым (напрыклад, John shoots at his enemy and runs away (Джон страляе ў ворага і ўцякае)), альбо будучага дзеяння ў наступных выпадках: [[Даданы сказ часу і ўмовы англійскай мовы|даданы сказ часу і ўмовы]] (If you come I'll be glad (Калі ты прыйдзешь, мне будзе прыемна)), расклад руху цягнікоў, самалетаў і г.д. (The train leaves at 5.30 (Цягнік адпраўляецца ў 5.30)). У прошлым (Past Simple) i будучым часе (Future Simple) простая форма выкарыстоўваецца для выражэння дзеяння, якое адбылася ў дакладны момант прошлага часу, альбо абавязкова адбудзецца ў будучым адпаведна. Звычайна простая форма суправаджаецца прыслоўямі частотнасці : always (заўседы), usually (звычайна), often (часта), seldom (rarely) (рэдка), never (ніколі).
 
У простай форме цяперашняга часу ва ўсіх ліках і асобах дзейніка выкарыстоўваецца інфінітыўная форма [[Дзеясловы англійскай мовы|дзеяслова-выказніка]]: I work, we work, they work, you work (Я працую, мы працуем, яны працуюць, вы працуеце). Але ў 3-й асобе адзіночнага ліку да дзеяслова-выказніка дадаецца суфікс s(es): I work - he works, I wish - she wishes (Я працую - ен працуе, я жадаю - яна жадае). У простай форме прошлага часу ва ўсіх ліках і асобах дзейніка да інфінітыўнай формы правільнага дзеяслова-выказніка (regular verb) дадаецца суфікс ed: I work - I worked (Я працую - я працаваў). Калі дзеяслоў-выказнік няправільны (па-англійску irregular), выкарыстоўваецца яго форма прошлага часу: I go - I went (Я іду - я ішоў). У будучым часе дзеяслоў-выказнік складаецца з камбінацыі дапаможнага дзеяслова будучага часу will і інфінітыўнай формы асноўнага дзеяслова, нязменнай для ўсіх лікаў і асоб дзейніка: I will work, he will work, we will work, they will work (Я буду працаваць, ен будзе працаваць, мы будзем працаваць, яны будуць працаваць).
 
У пасіўным (залежным) стане дзеяслоў-выказнік складаецца з камбінацыі дапаможнага дзеяслова be і асноўнага дзеяслова. Калі асноўны дзеяслоў няправільны, ен ставіцца ў 3-ю форму (форму прошлага дзеепрыметніка) (do - done), калі ен правільны, да яго дадаецца суфікс ed (wish - wished). Дзеяслоў be мяняе формы у залежнасці ад часу, а таксама асобы і ліку дзейніка (у цяперашнім часе 1 асоба, адзіночны лік - am (I am)<ref>У англійскай літаратурнай мове няма 2 асобы адзіночнага ліку, якая адпавядае беларускаму слову "ты"</ref>, 3 асоба, адзіночны лік - is (it is), множны лік усіх асоб - are (we are); у прошлым часе адзіночны лік - was (I was), множны лік - were (you were); у будучым часе для усіх лікаў і асоб - will be).