Эліза Ажэшка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37:
Эліза Ажэшка нарадзілася ў сямейным маёнтку Мількаўшчына, каля Гродна. З дзесяці год выхоўвалася ў манастырскім пансіёне ў [[Варшава|Варшаве]], дзе знаходзілася да 1857 года. Тут пазнаёмілася і пасябравала з [[Марыя Канапніцкая|Марыяй Васілоўскай]], у далейшым — Канапніцкай.
 
Пасля заканчэння выхавання ў 1858 годзе, была хутка выдадзена замуж за Пятра Ажэшку, пачала жыць у Людвінове ў Кобрынскім павеце (цяпер — вёска ў [[Драгічынскі раён|Драгічынскім раёне]]), дзе ў 1862 годзе стварыла, разам з малодшым братам мужа, школу для дваццаці вясковых дзяцей<ref>В. Гапава (2000)</ref>. Брала актыўны ўдзел у дыспутах земскіх камітэтаў, з мэтаю правядзення грамадска-эканамічных рэформаў вёскі. Грамадскія прыхільнасці сталі адной з прычын разладу з мужам, Э. Ажэшка пакінула мужа і выехала ў [[Варшава|Варшаву]].
 
На час [[Паўстанне 1863-1864|Паўстання 1863—1864]] вярнулася ў Людвінова, каб дапамагаць паўстанцам, у маі-чэрвені [[1863]] хавала ў сябе [[Рамуальд Траўгут|Рамуальда Траўгута]], якога пазней пераправіла за мяжу. Па гэтай прычыне восенню 1863 Пётр Ажэшка быў арыштаваны, а ў сакавіку 1865 высланы ў Пермскую губерню. Пасля паўстання Э. Ажэшка была вымушана прадаць Людвінова і вярнуцца ў Мількаўшчыну, дзе адкрыла школку для вясковых дзяцей. З таго часу датуюцца яе першыя захаваныя літаратурныя творы. Першым надрукаваным творам, які з'явіўся ў 1866, было апавяданне "Малюнак з галодных гадоў".