Мухамад Аль-Харэзмі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (размовы | уклад)
др вікіфікацыя
Радок 28:
Звестак аб жыцці аль-Харэзмі захавалася не многа. Значны перыяд свайго жыцця ён правёў у [[Багдад]]зе, узначальваючы пры халіфе аль-Мамуне ([[813]]—[[833]]) бібліятэку «Дома мудрасці». У [[827]] прымаў удзел у вымярэнні даўжыні градуса зямнога мерыдыяна на раўніне Сінджара. Пры халіфе аль-Васіку ([[842]]—[[847]]) узначальваў экспедыцыю да [[хазары|хазараў]]. Апошняе ўпамінанне аб ім датуецца 847 годам.
 
Аўтар кнігі «Аб індыйскім злічэнні», якая паспрыяла папулярызацыі дзесятковай пазіцыйнай сістэмы запісу лікаў ва ўсім [[ХаліфатАрабскі халіфат|Халіфаце]]. У 12 стагоддзі яна была перакладзена на лацінскую мову і адыграла вялікую ролю ў развіцці еўрапейскай арыфметыкі і ўкараненні інда-арабскіх лічбаў. Імя аўтара ў лацінізаванай форме (''Algorismus'', ''Algorithmus'') стала абазначаць ва ўсёй сярэднявечнай Еўропе ўсю сістэму дзесятковай арыфметыкі. Адсюль бярэ пачатак сучасны тэрмін ''[[алгарытм]]'', упершыню выкарыстаны [[Лейбніц]]ам.
 
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]