Анурадхапура: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2+) (робат дадаў: en:Anuradhapura |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 66:
'''Анурадхапура''' ({{lang-si|අනුරාධපුරය}}, {{lang-ta|அனுராதபுரம்}}) — [[горад]] у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі [[Шры-Ланка|Шры-Ланкі]], цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва - 63208 чал., пераважна [[сінгалы]] - 91,42% (2011 г.).
==Гісторыя==
Раён Анурадхапуры - адно з найстаражытнейшых мест у краіне, дзе [[археалогія|археолагамі]] былі знойдзены сляды старажытнага чалавека. Першае паселішча на месцы горада ўзнікла ў пач. 1 тысячагоддзя да н. э. У VII ст. да н. э. яго плошча займала 50 га. Мясцовыя жыхары карысталіся
У IV ст. да н. э. сюды была перанесена сталіца ранняй [[сінгалы|сінгальскай]] дзяржавы. Анурадхапура заставалася ёю да пач. XI ст. У гэты перыяд горад меў планамерную забудову. У ім размяшчаліся палацавыя комплексы (найбольш вядомы Медны палац II ст. да н. э.), а таксама [[будызм|будысцкія]]
У [[993]] г. сталіца была спустошана захопнікамі з Паўднёвай [[Індыя|Індыі]] і пасля [[1017]] г. закінута ўладарамі. Аднак нават пасля пераносу дзяржаўнага цэнтра ў [[горад Паланарува]] Анурадхапура заставалася і да нашага часу застаецца важным духоўным цэнтрам будызму.
==Стары горад==
У наш час Анурадхапура падзяляецца на старую і новую часткі. Старая Анурадхапура з'яўляецца важным [[культура|культурным]], духоўным і [[турызм|турыстычным]] аб'ектам, які ў [[1982]] г. трапіў у спіс [[сусветная спадчына|сусветнай спадчыны]] [[Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА)|ЮНЕСКА]].
''Найбольш славутыя мясціны старога горада'':
*'''Дрэва ''Шры Маха Бодхі''''' - найбольш знакамітая будысцкая святыня. У III ст. да н. э. князёўна Сангаміта прывезла ў Шры-Ланку з паўночнага ўсходу Індыі правую ветку [[дрэва]], пад якім [[Гаўтама Буда|Буда]] атрымаў прасвятленне. Яна была ўкарэнена і пасаджана ў зямлю. Калі дрэва вырасла і пасталела, з яго зноў была адшчыкнута правая ветка і пасаджана. Традыцыя працягвалася стагоддзямі. Цікава, што з пункту гледжання [[біялогія|біялогіі]], ''Шры Маха Бодхі'' - гэта тое ж самае дрэва, што была светкам духоўнага подзвіга Буды, паколькі захоўвае тую ж [[ДНК]].
*'''Медны палац''' - помнік II ст. да н. э. У XII ст. быў часткова перабудаваны.
*'''Дагоба Руванвелі''' - будыская святыня, якая захавалася з [[140 да н. э.|140 г. да н. э.]] Вакол яе месціцца [[парк]]. Мае 103 м у вышыню і 287 м у акружнасці.
*'''Дагоба Тхупарма''' - першая з вядомых будысцкіх ступ у краіне. Захавалася з III ст. да н. э. Вакол усталявана 41 [[калона]] (раней было 176).
*'''Дагоба Джэтаванарама''', пабудаваная ў III ст. да н. э. Мае 70 м у велічыню.
*'''Гаспадарскія сады''' - рэшткі старажытных
*'''Паўночныя руіны'''
**'''Дагоба Абхаягіры''' (I ст. да н. э.) - найвышэйшая ў Паўднёвай Азіі.
**'''Ратнапрасада''' - сярэднявечны будысцкі [[Манастыр|кляштар]].
**'''Самадхі Буда''' - статуя Буды IV ст. да н. э.
**'''Палацавы комплекс''' пабудаваны ў XII ст., калі горад ўжо не быў сталіцай Шры-Ланкі, аднак наведваўся манархамі з рэлігійнымі мэтамі.
|