Каста: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
 
==Каставая сістэма і развіццё грамадства==
З XIX ст. каставая сістэма разглядалася еўрапейскімі вучонымі як перашкода на шляху развіцця [[індыя|індыйскага]] [[грамадства]] або як спроба захавання [[этнас|этнічнай]] і расавай[[раса]]вай чысціні. Аднак падобныя тэарэтычныя разважанні будаваліся на няведанні рэчаіснай сітуацыі і [[гісторыя|гістарычнага]] кантэксту функцыянавання каставай сістэмы. На самой справе, [[рэлігія|рэлігійныя]] загады не заўсёды выконваліся. Так, прадстаўнікі варн двойчы народжаных маглі згубіць свой эканамічны або палітычны статус, не знайсці годную для іх працу і заняцца справамі, характэрнымі для ніжэйшых варн - брахманы займацца [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]] або [[гандаль|гандлем]], кшатрыі - дапамагаць прадпрымальнікам, працаваць кухарамі, лавіць рыбу і г. д. Часам гэта здаралася з цэлымі джаці. Напрыклад, джаці Каяста на поўначы Індыі сфарміравалася з кшатрыяў, але яе прадстаўнікі звычайна працавалі прыдворнымі пісарамі і рахаўнікамі. З цягам часу яны пачалі разглядацца як роўныя па статусу з вайш'ямі, хаця самі Каяста працягваюць лічыць сябе кшатрыямі.
 
Магло адбывацца наадварот. Чальцы ніжэйшых пластоў грамадства выбіваліся наверх. Ужо ў старажытнасці былі вядомыя выпадкі, калі выхадцы з сем'яў манархаў[[манарх]]аў-кшатрыяў станавіліся брахзманамі. Джаці маратхаў сфарміравалася з прадстаўнікоў розных каст, але большасць паходзіла ад шудраў. Практыка [[палігінія|палігініі]] ў Індыі таксама суправаджалася шлюбамі з прадстаўніцамі ніжэйшых каст. На поўдні Індыі жанчыны з [[сям'я|сям'і]] Наякаў, што адносілася да варны Кшатрыяў звычайна выходзілі замуж за брахманаў. Нарэшце, джаці падзяляліся на мноства розных абшчын, асабліва, калі існавалі ў розных кутах краіны або займаліся рознай працай. Паступова такія абшчыны маглі стварыць самастойную джаці.
 
Строгасць каставай сістэмы спрыяла пашырэнню ў Індыі рэлігій, якія яе адвяргалі. Характэрна, што [[іслам]] у сярэднявеччы прымалі ў першую чаргу прадстаўнікі ніжэйшых варн або парыі. У XX ст. на поўдні Індыі і поўначы [[Шры-ланкіЛанка|Шры-Ланкі]], дзе чальцы ніжэйшых каст складаюць большасць насельніцтва, гэта прывяло да падтрымкі радыкальных рэфарматараў, узнікненню канфліктаў з прадстаўнікамі іншых джаці і рэлігійных груп.
 
У сучаснай Індыі з пункту гледжання [[права]] грамадзяне з розных каст маюць роўныя правы. Таму можна сустрэць выпадкі, калі парыі займаюць высокія дзяржаўныя пасты, вядуць паспяховы бізнэс, а брахманы вымушаны карміцца жабрацтвам. Але ў паўседзённым жыцці каставая няроўнасць усё яшчэ ўплывае на сацыяльную.
 
Перажыткі каставай сістэмы захаваліся ў грамадствах іншых краін - [[Бангладэш]], Пакістане[[Пакістан]]е, на востраве [[востраў Балі, поўначы М'янмы|Балі]] і г. д.
 
==Спасылкі==