Дзмітрый Іванавіч Даўгяла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 29:
 
== Біяграфія ==
Скончыў Віцебскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у [[Віцебск]]у ў семінарыі і мужчынскай гімназіі. З 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у [[Вільня|Вільню]], дзе працаваў у аб'яднаным Архіве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газету [[Белая Русь (1906)|«Белая Русь»]]. У 1906—1915 член [[Віленская археаграфічная камісія|Віленскай археаграфічнай камісіі]] (з 1913 яе старшыня), кіраўнік спраў канцылярыі папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, кіраўнік спраў Паўночна-Заходняга аддзела [[Рускае геаграфічнае таварыства |Рускага геаграфічнага таварыства]]. Рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910—1914), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Ганаровы член [[Віцебская вучоная архіўная камісія|Віцебскай вучонай архіўнай камісіі]].<br />Пасля эвакуацыі з Вільні ў 1915 — у Магілёўскім архіве.
 
[[File:Дзмітрый Даўгяла (турма НКУС, 1937).jpg|thumb|left|Д.  І.  Даўгяла (1937)]]
Удзельнічаў у [[Першы Усебеларускі з'езд|Першым Усебеларускім кангрэсе]] 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губернскага архіва. З 1925 супрацоўнік [[Інбелкульт]]а, дацэнт [[БДУ]], з 1929 дырэктар бібліятэкі [[Беларуская Акадэмія навук|БелАН]], у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.<br />Арыштаваны 10 снежня 1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11 верасня 1939 высланы ў [[Казахстан]] на 5 гадоў. Памёр у ссылцы ў красавіку 1942  г. Рэабілітаваны пасмяротна 9 чэрвеня 1964  г.
 
== Навуковая і творчая дзейнасць ==
Найбольшую вядомасць Даўгяле прынесла яго археаграфічная праца — падрыхтоўка і выданне зборнікаў дакументаў: «Историко-юридические материалы…» (т. 27-32, Віцебск, 1899—1906), «Акты, издаваемые Виленской комиссией…» (т. 32-37, Вільня, 1907—1912), «Беларускі архіў» (т. 1-3, Мн., 1927—1930), «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму» (т. 1-2, Мн., 1934—1935), «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, Мн., 1936).<br />Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі: [[Горад Барысаў|Барысава]], [[Горад Ветка|Веткі]], [[Мінск]]а, [[Горад Лепель|Лепеля]], [[Горад Орша|Оршы]]. Даследаваў гісторыю Полацкага, Барысаўскага, Свіслацкага і [[Аршанскі замак |Аршанскага]] [[Замак|замкаў]]. Вывучаў гісторыю нацыянальных меншасцей на Беларусі.
Сярод яго работ таксама:
* Марковские гайдамаки.  — Витебск, 1896;
* Поуниатская библиотека Витебской духовной семинарии // Полоцкие епархиальные ведомости.  — 1901, №№ № 1—2;
* Радошковичи, заштатный город Виленской губернии.  — Вильна, 1907;
* Цыганы на Беларусі: (Гіст. нарыс) // [[Наш край (1925)|Наш край]], 1926.  — №  12(15);
* З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст.  — Мн., 1927;
* Свіслацкі замак у 1560  г. // Наш край, 1927.  №№ № 6—7;
* Заслаўе на Міншчыне. // Запіскі аддзела гуманітарных навук Інбелкульта, 1928.  — Кн. 5;
* Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі.  — Рыга, 1933
і інш.
 
Радок 58:
 
{{DEFAULTSORT:Даўгяла Дзмітрый Іванавіч}}
{{Commonscat|Dzmítryy Daŭgyala}}
 
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Члены Віленскай археаграфічнай камісіі‎камісіі]]
 
[[be-x-old:Дзьмітры Даўгяла]]