Генеральная канфедэрацыя Каралеўства Польскага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др пунктуацыя
др вікіфікацыя
Радок 1:
[[Image:Adam Kazimierz Czartoryski 2.jpg|166px|right|thumb|[[А. К. Чартарыйскі]]]]
'''Генеральная канфедэрацыя''' - — палітычнае аб'яднанне [[магнаты|магнатаў]] і [[шляхта|шляхты]] [[Варшаўскае герцагства|Варшаўскага герцагства]], а таксама [[Беларусь у складзе Расійскай імперыі|Беларусі і Літвы]] з мэтай абуджэння нацыянальна-вызваленчага руху і мабілізацыі матэрыяльных сіл у час вайны [[Айчынная вайна, 1812|Францыі супраць Расіі]].
 
Абвешчана па ініцыятыве [[Напалеон I|Напалеона І]] надзвычайным сеймам герцагства [[28.6]].[[1812]]. Маршал канфедэрацыі - — [[А. К. Чартарыйскі]]; пастаянны орган - — Генеральны савет (складаўся з 11 членаў). Акт канфедэрацыі ад 28 чэрвеня аб'яўляў пра аднаўленне [[КаралеўстваРэч ПольскаеПаспалітая|Каралеўства Польскага]], заклікаў усіх палякаў далучацца да канфедэрацыі, а тых хто знаходзіўся на рускай службе, - — пакінуць яе. На працягу ліпеня - — кастрычніка да канфедэрацыі далучыліся амаль усе паветы Беластоцкай вобласці, Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, аднак рэальнай улады і ўплыву на Беларусі і Літве яна не атрымала. [[Часовы ўрад ВКЛ]] пасля адмовы Напалеона ад заснавання асобнай літоўскай канфедэрацыі 14 ліпеня таксама ўвайшоў у склад Генеральнай канфедэрацыі, але стварыў уласную сістэму ведамаснага кіравання краем, у цеснай сувязі з акупацыйнай адміністрацыяй. Пэўную ролю адыграла прамова Напалеона ў [[Вільня|Вільні]] [[11 ліпеня]] перад дэлегацыяй генеральнай канфедэрацыі, дзе ён па сутнасці ўхіліўся ад афіцыйнага прызнання адзінай Польска-Літоўскай дзяржавы. Наступныя акты тычыліся толькі тэрыторыі герцагства. У студзені [[1813]] Генеральны савет эвакуіраваўся з [[Варшава|Варшавы]] ў [[Кракаў]], у красавіку 1813 самараспусціўся. Матэрыялы Генеральнай канфедэрацыі публікаваліся ў перыядычным выданні «Dziennik Konfederacyi Krolestwa Polskiego».
 
{{літ|1=Антонаў В. В. Генеральная канфедэрацыя // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}}