Аркадзь Іосіфавіч Маўзон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, абнаўленне звестак
→‎Біяграфія: абнаўленне звестак
Радок 4:
Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Скончыў фабрычна-заводское вучылішча (1935). Працаваў токарам на заводзе «Камунар» (цяпер імя С. Кірава) у [[Мінск]]у. Пасля заканчэння драматычнай студыі пры [[БДТ-1]] (1936) быў акцёрам, асістэнтам рэжысёра [[БДТ-2]] (Віцебск). З 1946 загадваў аддзелам культуры газеты «Віцебскі рабочы», з 1951 быў начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «[[Беларусьфільм]]». У 1965—1971 працаваў у Міністэрстве культуры БССР. Член [[СП СССР]] (з 1947).
 
Дэбютаваў у друку ў 1945. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Першая п'еса — «[[Канстанцін Заслонаў, п'еса|Канстанцін Заслонаў]]» (1946, пастаўлена ў 1947, у 1948 апублікавана, а спектакль атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР). Аўтар п'ес «Наталля Крыўцова» (апублікавана і пастаўлена ў 1954), «У ціхім завулку» (апублікавана і пастаўлена ў 1955), «Калі разыходзяцца шляхі» (пастаўлена ў 1955), «Непрымірымасць» (пастаўлена ў 1956), «У бітве вялікай» (1958, пастаўлена ў 1957), «Калі ты чалавек» («Твой светлы шлях», апублікавана і пастаўлена ў 1960), «Пад адным небам» («Асцярожна, Мякішавы», апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Куда идешь, Сергей?» (апублікавана і пастаўлена ў 1965), «У доме на Сонечнай» (пастаўлена ў 1966), «Жизнь всего одна» (апублікавана і пастаўлена ў 1968), «Дарога праз ноч» («Людзі, агонь, смерць», апублікавана і пастаўлена ў 1970), «Да апошняга дыхання» (апублікавана ў 1978), шэрагу аднаактовак. Выдадзены зборнікі драматургічных твораў «Выбраныя п'есы» (1964), «Людзі і час» (1972), «П'есы» (1974), «П'есы» (1978), «Да апошняга дыхання» (1985).
 
Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Канстанцін Заслонаў» (1949, у 1950 фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР), «Зялёныя агні» (1956), «Наперадзе — круты паварот» (1960).