Брач: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
 
[[Флора]] і [[фаўна]] Брача значна зменены чалавекам. Яшчэ ў пачатку эпохі [[сярэднявечча]] яго пакрывалі густыя [[лес|лясы]], насялялі [[алені]] і мноства [[птушкі|птушак]]. Мяркуюць, што назва вострава ў перакладзе са старажытнай [[Ілірыйцы|ілірыйскай]] мовы значыць "Аленевы". У нашы дні пераважаюць другасныя насаджэнні — [[куст|хмызняковыя]], хвоі, шмат [[Кветкавыя|кветак]]. Шостая частка Брача прыдатная для вядзення [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]].
 
==Гісторыя==
Першыя людзі сучаснага тыпу з'явіліся на Брачы ў познім [[палеаліт|палеаліце]]. У [[бронзавы век|бронзавым]] - [[жалезны век|жалезным вяках]] яго насялялі ілірыйцы, заваяваныя ў [[1 стагоддзе да н.э.|I ст. да н. э.]] [[Старажытны Рым|рымлянамі]]. На востраве здабывалі [[вапняк]] і [[мармур]]. У V - VII стст. на Брачы сяліліся бежанцы з кантыненту, у тым ліку [[славяне]].
 
У [[1268]] - [[1420]] гг. востраў пераходзіў ва ўласнасць то [[Венецыянская рэспубліка|Венецыі]], то [[Венгрыя|Венгрыі]], то [[Боснія, гістарычная вобласць|Босніі]]. У выніку трапіў пад кантроль Венецыі. Мясцовае насельніцтва займалася [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]] і ловам [[рыбы]]. Вельмі важнае значэнне мелі вырошчванне [[вінаград]]у і кабатажнае суднаходства. Сярод астравіцян асабліва вылучаліся выхадцы з Босніі, якія служылі ў [[армія|арміі]] і на [[флот|флоце]].
 
У [[1797]] г. Брач быў далучаны да [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]]. У [[1918]] г. - да [[Югаславія|Югаславіі]]. У кан. [[19 стагоддзе|XIX]] - сяр. [[20 стагоддзе|XX]] ст. развівалася эміграцыя ў іншыя краіны. Часткова гэта было звязана перанаселенасцю (насельніцтва перавышала 20 тыс. чал.), часткова - са згубай вінаграднікаў з-за хваробаў.
 
У [[1941]] - [[1944]] гг. Брач быў акупаваны [[Італія|італьянскімі]] і [[Нацысцкая Германія|нямецкімі]] войскамі. Мясцовае насельніцтва арганізавала [[Партызаны|партызанскую]] барацьбу супраць захопнікаў.
 
У [[1991]] г. увайшоў у склад незалежнай [[Харватыя|Харватыі]].
 
[[Катэгорыя:Астравы Харватыі]]