Крэпасць: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
слова
Радок 1:
{{вызнч|1=Крэпасць}}: умацаваны пункт або [[горад]], які мае сталы [[гарнізон]], узбраенне і забяспечаны ўсім неабходным для вядзення ваенных дзеянняў ва ўмовах працяглай [[аблога|аблогі]]. Адрозніваюцца {{вызн2|1=сухапутныя}} і {{вызн2|1=марскія}}.<ref>М. А. Ткачоў. Крэпасць // {{крыніцы/БелСЭ|6}} С.161, ВЭС-83.</ref>
 
Слова «''крѣпость''» як агульнае азначэнне ўмацавання, абарончага комплексу, з'явілася ў старабеларускіх дакументах не пазней за сяр. 16 ст. і ўжывалася яшчэ ў сяр. 17 ст.<ref>Напрыклад, «''крѣпость црьска''» у Сымона Буднага, «''вольно было королевскому величеству... городы и крѣпости дѣлати''» (1637) у «''Акты, относящиеся к истории Западной Росии''», V, 36. Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т.16, С.114.</ref>У маскоўскіх (расійскіх) тэкстах гэтае слова замяняе ранейшыя «''город''» і «''острог''» з 17 ст.<ref>Яковлев. История крепостей.</ref>
 
{{Тэмы/Абарончыя комплексы}}
Крэпасці, як іх разглядеразглядае ваенная справа, з'явіліся ў старажытнасці (хаця [[архітэктоніка]] лічыць крэпасцямі толькі збудаванні [[новы час|новага часу]]<ref>Паводле звестак з: [[Генадзь Семянчук]]. Да праблемы генезісу і функцыянальнага прызначэння раннесярэднявечных умацаваных паселішчаў-замкаў на тэрыторыі Беларусі // {{Крыніцы/Каструм}}</ref>). Правобразам іх былі ўмацаванні (драўляныя, земляныя, каменныя і інш. агароджы, равы) вакол паселішчаў і гарадоў. У далейшым крапасныя ўмацаванні сталі арганічнай часткай горада, і ўключалі сцены, валы, вежы, брамныя ўмацаванні, равы і інш. У 16—17 ст., з развіццём артылерыі, абарончы перыметр крэпасцяў пачынае пашырацца вонкі і дапаўняецца [[бастыён]]амі. Са з'яўленнем масавых армій канца 18 — пач. 19 ст. крэпасці дадаткова абараняюцца яшчэ больш высунутымі вонкі лініямі [[форт|фартоў]]. З канца 19 ст. у будове крэпасцяў ужываюць [[бетон]] і [[браня]]выя канструкцыі.
 
На 1914 у Еўропе налічвалася больш за 150 крэпасцяў, вялікіх і малых (паводле тагачаснай класіфікацыі). Вялікая крэпасць магла мець гарнізон да 40—50 тыс.ч., у ваенны час — да 100 тыс. ч. (Навагеоргіеўск, Перамышль, Антверпен), і ўзбройвалася да 800 гармат рознага калібру з баезапасам да 800—1000 стрэлаў на гармату. Пасля 1-й сусветнай вайны крэпасці сталі лічыцца састарэлымі, і замяняцца [[умацаваная лінія|ўмацаванымі лініямі]] і [[умацаваны раён|ўмацаванымі раёнамі]].