Міхал Цяцерскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Міхал (Міхаіл Іванавіч) Цяцерскі''' (? — {{ДС|12|09|1797}}) — беларускі і польскі драматург, педагог.
 
Выкладаў рыторыку ў [[Забельскі дамініканскі калегіум|Забельскім дамініканскім калегіуме]] (цяпер [[Верхнядзвінскі раён]], [[Віцебская вобласць]]), дзе разам з [[Каятан Марашэўскі|К. Марашэўскім]] і Ю. Юрэвічам стварыў [[Забельскі школьны тэатр]]. Для яго перарабіў камедыю [[Мальер]]а «Лекар паняволі» («Доктар па прымусу», [[1787]] г.); увёў туды вобразы з якімі нагадваюць традыцыйныя беларускія інтэрмедыі, мальераўскі сюжэт напоўніў беларускім мясцовым каларытам. Трагедыі «Сапар» ([[1788]] г.), «Фемістокл» ([[1790]] г., абедзве на польскай мове) напісаны на сюжэты з антычнай гісторыі ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму. Камедыі «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і «Камедыя» (абедзве 1790—91 г., на польскай мове) выкрываюць маральныя заганы беларускага феадальнага грамадства. Аўтар лібрэта оперы «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» ([[1789]] г.) і, як лічаць, арацыі «Пчолы» ([[1790]] г., абедзве на польскай мове), якія ставіліся ў тэатры, падручніка па рыторыцы (на лацінскай мове, рукапіс у бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта).