Аскаміцэты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
'''Аскаміцэты''', '''сумчатыя грыбы''' (''Ascomycota'') — [[аддзел, біялогія|аддзел]] грыбоў.
 
== Біялагічныя асаблівасці ==
Налічваецца каля 30 тыс. відаў; на Беларусі больш за 10 парадкаў, каля 200 родаў, каля 500 відаў. Трапляюцца ў глебе і на арганічных субстратах. Да аскаміцэтаў адносяць амаль усе грыбы, што ўваходзяць у склад [[лішайнікі|лішайнікаў]].<ref>С. Бельская (2002)</ref>
 
Маюць добра развіты септаваны гаплоідны [[міцэлій]], галінасты, шматклетачны, што складаецца са шмат'ядзерных або аднаядзерных клетак. У некаторых (напр., [[дрожджы|дражджэй]]) сапраўдны міцэлій адсутнічае, ёсць толькі асобныя клеткі, здольныя пачкавацца. Размнажэнне вегетатыўнае (часткамі міцэлію), бясполае (канідыямі) і палавое (сумкаспорамі). У выніку палавога працэсу ўтвараюцца сумкі (адсюль назва) у выглядзе мяшочка з адтулінай, звычайна 8-споравыя, аднаклетачныя. У ніжэйшых аскаміцэтаў сумкі знаходзяцца непасрэдна на міцэліі, у вышэйшых — размешчаны ў пладовых целах (апатэцыях, клейстатэцыях і перытэцыях). У цыкле развіцця многіх сумчатых грыбоў адзначана канідыяльнае споранашэнне, якое мае выгляд плям, бугаркоў, налётаў. [[Канідыяносцы]] ўзнікаюць адзіночна, кучкамі або суцальным слоем на шчыльным спляценні міцэлію ці ў пікнідах.
Маюць добра развіты септаваны гаплоідны [[міцэлій]]. Септы ўтвараюцца шляхам інвагінацыі (упячвання і росту [[клеткавая сценка|клеткавай сценкі]] ад перыферыі да цэнтра). Таму ў перагародках паміж клеткамі маюцца поры, праз якія перамяшчаюцца не толькі раствораныя рэчывы, але і арганэлы.
 
[[Вегетатыўнае размнажэнне]] ажыццяўляецца ўчасткамі міцэлію, [[пачкаванне]]м ці шляхам рассячэння гіфы на асобныя клеткі і фармавання аідый, хламідыяспор і г.д. Важнае месца ў цыкле развіцця аскаміцэтаў адыгрывае [[бясполае размнажэнне]] пры дапамозе канідыяў. Асобныя групы грыбоў могуць развіваць некалькі відаў канідыяльнага споранашэння.
 
Важнае месца ў цыкле развіцця аскаміцэтаў адыгрывае [[бясполае размнажэнне]] пры дапамозе канідыяў. Асобныя групы грыбоў могуць развіваць некалькі відаў канідыяльнага споранашэння.
 
Палавое размнажэнне — [[гаметангіагамія]]. Характэрная асаблівасць грыбоў гэтага класа — утварэнне пасля палавога працэсу сумак, ці аскаў, якія змяшчаюць 4-8 (рэдка адну) аскаспор.
 
== Класіфікацыя ==
Радок 37 ⟶ 34:
: Клас {{bt-bellat|Эўаскаміцэты{{!}}Эўаскаміцэты, або сапраўдныя сумчатыя|Euascomycetes}}
: Клас {{bt-bellat|Локулааскаміцэты|Loculoascomycetes}}
 
== Значэнне ў прыродзе і для чалавека ==
Сапратрофы, раскладаюць раслінныя і жывёльныя рэшткі, утвараюць плесні на прадуктах харчавання, прамысловых матэрыялах і вырабах. Многія паразіты, узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека (напр., мікозы), раслін (мучністай расы, паршы, плямістасцей і інш.).
 
Выкарыстоўваюцца ў сыраварэнні, хлебапячэнні і ў мікрабіялагічнай прамысловасцісці як прадуцэнты ферментаў, антыбіётыкаў і інш. Есць ядомыя ([[смаржкі]], [[страчкі]], [[труфелі]]).
 
== Гл. таксама ==
Радок 50 ⟶ 52:
* [[Каліцыум усыпаны]]
* [[Пецыца ярка-чырвоная]]
* [[Смаржок]]
 
{{зноскі}}