Віленскі вакзал (Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
Радок 1:
[[Image:Віленскі вакзал, Мінск.jpg|thumb|Віленскі вакзал у Мінску (1873)]]
[[Выява:2010. Stamp of Belarus 25-2010-30-07-m-1.jpg|250px|thumb|Паштовая марка Беларусі]]
'''Віленскі (Лібава-Роменскі) вакзал'''  — назва аднаго з двух вакзалаў у [[Мінск]]у ў 1871—1928 гадах ({{таксама}}: [[Аляксандраўскі вакзал, Мінск|Аляксандраўскі (Брэсцкі) вакзал]]). З 1928  — '''Мінскі чыгуначны вакзал'''.
 
Закладзены ў нядзелю 23.8(4.9).1870 ў прысутнасці [[ссс]] Токарава і пры вялікім сцячэнні народу асвечаны епіскапам Мінскім і Бабруйскім Аляксандрам. Будаваўся паводле праекту Санкт-Пецярбургскага тэхнічна-інспектарскага камітэта па чыгунцы. У 1873 будынак Віленскага вакзала Лібава-Роменскай чыгункі быў уведзены ў эксплуатацыю. Будынак меў агульную даўжыню ў 22 сажані (46,86 м), шырыня цэнтральнай цаглянай часткі  — 5,5 сажані, бакавых драўляных  — 5,3 сажані. Меў каляровае ашкленне і халшчовую драпіроўку на вокнах. Да будынку з боку чыгуначных пуцей дамыкаў навес. Станцыя класіфікавалася як II-класная.
 
У 1890 да Віленскага вакзала падведзена лінія [[Мінская конка|Мінскай коннай чыгункі]] ад [[Саборная плошча, Мінск|Саборнай плошчы]], над чыгуначнымі пуцямі ўзведзены пераходны мост (праіснаваў да 1964). У 1890-х сфармавалася [[Прывакзальная плошча, Мінск|Прывакзальная плошча]] ў выглядзе прамавугольніка ўздоўж [[Вуліца Бабруйская, Мінск|вул. Бабруйскай]]. У 1896 пачалася рэканструкцыя, паводле праекту інжынера Шчарбакова, было заменена каляровае ашкленне, знятая драпіроўка з вокан, знесены навес з боку чыгуначных пуцей, бо ўсё гэта замінала пранікненню ў быдынак святла і павышала вільготнасць у ім. Былі перакладзеныя печы, узноўлена тынкоўка афарбоўка будынка і ўнутраных памяшканняў. Да ліпеня 1898 будынак цалкам дабудаваны з цэглы. У 1905 з Віленскага вакзала (а таксама з Аляксандраўскага) пачаўся рух дачных цягнікоў у мінскія прыгарады [[Курасоўшчына|Курасоўшчыну]] і [[Серабранка|Серабранку]].
 
У 1919-19201919—1920 будынак моцна пашкоджаны пад час польскай акупацыі Мінска. У рэканструкцыю 1920-19251920—1925 над часткай будынка надбудаваны другі паверх, дзе размясцілася адміністрацыі і памяшканні для адпачынку. У 1940 паводле праекту арх. І. Ранчака будынак зноў рэканструіраваны  — другі паверх надбудаваны над усім будынкам. Гэта была апошняя рэканструкцыя ў гісторыі вакзала  — у час Вялікай Айчыннай вайны будынак моцна разбураны.