Аўрэліян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др →‎Ранняе жыццё і кар'ера: вікіфікацыя, стылявыя змены, арфаграфія
Радок 32:
 
== Ранняе жыццё і кар'ера ==
Аўрэліян нарадзіўся 9 верасня 214 года<ref name="roman-emperors.org"/> ў сям'і земляроба, які арандаваў землі ў [[Сенат, Старажытны Рым|сенатара]] Аўрэлія<ref>Аўрэлій Віктар. Выманні пра норавы і жыцці рымскіх імператараў. 35. 1.</ref>. Меркаванні антычных аўтараў адносна месцы нараджэння Аўрэліяна разыходзяцца: [[Еўтропій]] сцвярджае, што ён нарадзіўся ў {{не перакладзена 3нп3|Дакія Прыбярэжная|Дакіі Прыбярэжнай|en|Dacia Ripensis}}<ref>Еўтропій. Брэвіярый ад заснавання горада. IX. 13. 1.</ref>; аўтар біяграфіі Аўрэліяна ў «[[Гісторыя Аўгустаў|Гісторыі Аўгустаў]]»&nbsp;—&nbsp;у Сірміі<ref>«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. III. 1.</ref>. «Гісторыя Аўгустаў» таксама распавядае, што былі прадвесці, якія гаварылі, што Аўрэліян стане імператарам<ref>«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. IV. 3-7.</ref>.
 
Стаўшы рымскім грамадзянінам, Аўрэліян змяніў лад жыцця земляроба на лад жыцця легіянера<ref name="roman-emperors.org"/>. Ён паспяхова служыў у рымскай арміі. Адважны і рашучы, Аўрэліян рана звярнуў на сябе ўвагаўвагу камандзіраў, якія прадказвалі яму ўдалую ваенную кар'еру. Ён быў трыбунам {{не перакладзена 3|Legio VI Gallicana|шостага Гальскага легіёна|it|Legio VI Gallicana}} і ўдзельнічаў у кампаніі супраць франкаў на [[Рэйн]]е<ref name=autogenerated15 /><ref name=autogenerated28>Homo L. Essai sur le règne de l'empereur Aurélien — Paris, 1904. р. 34.</ref><ref>«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. V. 7. 1.</ref>, затым паслом у Персіі<ref>«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. V. 5.</ref>. Па здагадцы Леона Хома, да службы ў Галіі, Аўрэліян быў [[цэнтурыён]]ам кагорты падчас кіравання Гардзіяна III<ref name=autogenerated28 />. Пры [[Валерыян I|Валерыяне]] Аўрэліян, верагодна, прызначаўся [[Консул-суфект|консулам-суфектам]] (хоць яго консульства нідзе не зарэгістравана, акрамя «Гісторыі Аўгустаў»)<ref>«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. V. 8.</ref>.
 
Падчас кіравання імператара [[Галіен]]а Аўрэліян стаў начальнікам атрада кавалерыі<ref name="roman-emperors.org"/>. Даведаўшыся пра ўварванне готаў у Грэцыю, Галіен рушыў супраць іх з арміяй, у камандны склад якой, хутчэй за ўсё, уваходзіў Аўрэліян<ref>Alaric Watson. Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 39.</ref>. Аднак падчас гэтага паходу адзін з палкаводцаў імператара, [[Аўрэол]], паўстаў і заняў крэпасць Медыялан. Таму Галіен быў вымушаны аблажыць крэпасць; у тым жа годзе падчас аблогі Медыялана ён быў забіты змоўшчыкамі<ref>Alaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 40.</ref>. Паводле аднагоадной з крыніц, Аўрэліян браў удзел у змове супраць Галіена<ref>Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў. XXXIII. 21.</ref>. Ён падтрымаў новага імператара [[Клаўдзій II|Клаўдзія II]], які таксама, хутчэй за ўсё, удзельнічаў у змове<ref>[http://www.roman-emperors.org/claudgot.htm Weigel, Richard D. «Claudius II Gothicus (268 −270)», ''De Imperatoribus Romanis'', 2001]</ref>.
 
Пры Клаўдзіі II Аўрэліян узышоў на вяршыню ваеннай кар'еры. Калі пачалася вайна з готамі, пад яго камандаваннем апынулася ўся рымская кавалерыя<ref name="roman-emperors.org"/>. Аўрэліян стаў правай рукой імператара Клаўдзія<ref>Alaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 42.</ref>. Яго кавалерыя сыграла вырашальную ролю ў [[Бітва пры Нішы|бітве пры Нішы]]<ref>Alaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 41.</ref>. Готы пацярпелі паразу ў гэтай вайне, а Аўрэліян заслужыў славу цудоўнага палкаводца. Ён не раз праводзіў самастойныя ваенныя аперацыі супраць варвараў на Балканах, якія сканчаліся перамогай рымлян<ref>Alaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 43-44.</ref>.