Напалеон Феліксавіч Яленскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне, ілюстрацыя
Радок 10:
| подпіс герба= герб «[[Корчак (герб)|Корчак]]»
 
| дата нараджэння =[[1810]]
| месца нараджэння = вёска Лучыцы, [[Мазырскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]]
| дата смерці = [[1883]]
| месца смерці = горад Цепліцы, [[Чэхія]], [[Аўстра-Венгрыя]].
| пахаваны =
Радок 25:
| узнагароды =
| аўтограф =
| Commons = Napalieon =Jalienski
| Rodovid=
}}
 
'''Напалеон Феліксавіч Яленскі''' ({{lang-pl|Napoleon Jeleński}}, {{lang-ru|Наполеон Феликсович Еленский}}), {{ДН|||1810}}, вёска Лучыцы, [[Мазырскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]],  — 11 мая {{ДС|||1883}}, Цепліцы, [[Чэхія]], [[Аўстра-Венгрыя]],  — грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
 
== Паходжанне ==
Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Яленскіх|Яленскіх]] гербу «[[Корчак (герб)|Корчак]]», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскім ваяводстве]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дзе і займалі высокія земскія пасады.
 
Нарадзіўся ў родавым маёнтку Лучыцы [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў сям’ісям'і [[Фелікс Янавіч Яленскі|Фелікса Янавіча Яленскага]] (нар.1775) і яго жонкі Камілы Янаўны-Хрызастомаўны Рдултоўскай. Яго поўнае імя, дадзенае пры хросце, Напалеон-Міхал-Ян Феліксавіч Яленскі.
 
Бацька Фелікс быў сынам навагрудскага кашталяніца і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1795—1802) [[Ян Рафалавіч Яленскі|Яна Рафалавіча Яленскага]] (1756—1810) і яго жонкі Юсціны Абуховіч, служыў мазырскім павятовым харунжым (1797—1802), старшынём ІІ дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1802—1805) і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскім павятовым маршалкам]] (1805—1808).
 
Маці Каміла была дачкой навагрудскага падваяводы і навагрудскага харунжага (1768—1791) Яна-Хрызастома Антонавіча-Ежавіча Рдултоўскага (1735—1791) са [[Вёска Сноў|Снова]] і яго трэцяй жонкі графіні Францішкі Станіславаўны-Фердынандаўны [[Род Ржавускіх|Ржавускай]] (дачкі графа Станіслава-Фердынанда Ржавускага і князёўны Кацярыны [[Род Радзівілаў|Радзівіл]]).
 
У [[1801]]—[[1802]] упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] лічыўся спадчынны маёнтак [[Касейск]] (Касейкі) з трыма вёскамі (262 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]]), які ў [[1838]] быў у валоданні яго маці Камілы з Рдултоўскіх Яленскай, налічваў ужо 162 мужчынскія душы і 171 жаночую і быў аддадзены ў арэнднае трыманне. Ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак [[Лучыцы]] (фальварак Лучыцы, вёскі Лучыцы, Слабада, Хойна і Рудня) у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]], дзе ў [[1839]] налічвалася 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У [[1814]] за Феліксам Яленскім у яго маёнтку [[Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] налічвалася 329 рэвізскіх душ, а ў Мазырскім павеце ў яго маёнтках налічвалася 609 душ. Паводле рэвізіі [[1816]] Фелікс Яленскі валодаў маёнткам [[Дудзічы]] ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]], дзе ўжо мелася 285 душ (97 двароў), а ў [[1817]]  — 329 душ.
 
== Адукацыя ==
Скончыў гімназію ў [[Горад Вільнюс|Вільні]] і [[Віленскі ўніверсітэт]] у [[1829]].
 
== Удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў ==
У [[1831]] стаў членам таемнага таварыства  — Віленскага камітэта. У ходзе [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў]] на Напалеона Яленскага быў напісаны данос аб тым, што ён збіраў змоўцаў у сваім доме ў [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] і ўзбройваў сялян для паўстання. Аднак Яленскі быў вызвалены следчай камісіяй у [[горад Мінск|Мінску]] з-за недахопу доказаў. Быў заўважаны ў вольнадумных выказваннях, але супраць расійскага ўраду не дзейнічаў. Паводле ўласнага прызнання на допытах пасля арышту ў 1838 па справе таемнага таварыства ў Мазырскім павеце, Яленскі ўдзельнічаў у [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстанні 1830—1831 гадоў]] у радзівілаўскім апалчэнні, але атрымаў дараванне сваім дзеянням з боку расійскіх улад. Вярнуўся адразу ў свае маёнткі ў Мазырскім павеце, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з маянткоўцам [[Ян Казіміравіч Рудзяеўскі|Янам Казіміравічам Рудзяеўскім]], сваім суседам па павету і будучым [[мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскім павятовым маршалкам]]<ref name="ReferenceA">''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»... С. 307.</ref>.
 
== Таемнае таварыства ў Мазырскім павеце (1833—1839) ==
У [[1833]] у [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] было створана (невялікае па колькасці) таемнае таварыства, якое падзяляла ідэі "«арыстакратычнай партыі"» польска-ліцвінскай палітычнай эміграцыі на чале з князем [[Адам Ежы Чартарыйскі|Адамам-Ежы Чартарыйскім]] ў [[Горад Парыж|Парыжы]]. Мэтай дзейнасці таварыства было аднаўленне [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] праз узброенае паўстанне і стварэнне дзяржавы на канстытуцыйна-манархічных падставах. Пачатак стварэнню таварыства быў пакладзены ініцыятывай Д. Булеўскага, эмісара “арыстакратычнай«арыстакратычнай партыі”партыі» Чартарыйскага, прысланага з-за мяжы для вярбоўкі прыхільнікаў у [[Мінская губерня|Мінскую губерню]]. Таварыства праіснавала да [[1838]]—[[1839]], калі былі арыштаваны і ўтрымліваліся ў вязенні ў Вільні яго члены (Ян Былеўскі, Напалеон Яленскі, Ян Яленскі, [[Ян Казіміравіч Рудзяеўскі|Ян Рудзяеўскі]], Пётр Грабоўскі, Генрык Зялёнка і Аляксандр Гутоўскі)<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»... С. 298.</ref>.
 
Першым заахвочаным членам і арганізатарам таварыства стаў у 1833 шляхціц Ян Былеўскі, сын Маўрыцыя Былеўскага, ураджэнец [[Пінскі павет|Пінскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і гаспадарчы камісар маёнтка Рафалаўка графіні Алізар, размешчанага ў Луцкім павеце [[Валынская губерня|Валынскай губерні]]. Менавіта Яну Былеўскаму эмісар Булеўскі даручыў стварыць у Пінскім і Мазырскім паветах таемныя таварыствы, для чаго неабходна было прыводзіць завербаваных членаў да прысягі вернасці таварыству, завесці сакратара, назапашваць грошы і зброю і быць гатовым у любы момант далучыцца да паўстання. Аднымі з першых, з кім павёў размовы Ян Маўрыцавіч Былеўскі аб стварэнні таемнага таварыства, былі тагачасны мазырскі павятовы маршалак [[Ян Казіміравіч Рудзяеўскі]], Напалеон Феліксавіч Яленскі і ксёндз петрыкаўскага касцёла Пётр Шыманавіч Грабоўскі, якія падтрымалі ініцыятыву Былеўскага і адразу прынеслі прысягу вернасці таварыству ў доме Яна Рудзяеўскага ў маёнтку Маісеевічы Мазырскага павета. Ксёндз Грабоўскі быў прызначаны сакратаром. У таварыства было ўцягнута вельмі малая колькасць людзей<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»... С. 298—299</ref>.
 
Пазней, пасля арышту ў 1839, Пётр Грабоўскі паведаміў следчай камісіі ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], што стварэнне мазырскага таварыства было выпадковым і нават несур’ёзнымнесур'ёзным, што складана знайсці ў Мазырскім павеце нават пяць членаў камітэта (як задумвалася арганізатарамі) і дзейнасць таварыства скончылася нічым. Грабоўскі расказаў, што ніякіх дакументаў аб дзейнасці таварыства (інструкцый, уставы, правіл) не мелася, грашовых складак не было, а толькі распаўсюджваліся ў павеце таемна прысланыя з-за мяжы Булеўскім кніга [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] (1798—1855) “Кнігі«Кнігі польскага народа і польскага пілігрымства”пілігрымства» у 20 экземплярах і часопіс, які выдаваўся ў Парыжы польска-ліцвінскай эміграцыяй. На допытах ксёндз паведаміў, што ідэі таварыства ў Мазырскім павеце распаўсюджваліся слаба з-за нізкай актыўнасці членаў: Ян Рудзяеўскі быў заняты жаніцьбай, а Напалеон Яленскі  — уладкаваннем новай гаспадаркі. Арыштаваны расійскімі ўладамі ў 1838 Ян Рудзяеўскі паведаміў, што “увесь«увесь гэты саюз скончыўся на першым жа сходзе”сходзе» (на тым, які адбыўся ў доме Рудзяеўскага ў 1833)<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»... С. 302—303</ref>. Аднак гэта было не зусім так.
 
Фактычна таемнае таварыства ў Мазырскім павеце ў 1833—1839 было групай людзей (Ян Былеўскі, Напалеон Яленскі, Ян Яленскі, Ян Рудзяеўскі, Пётр Грабоўскі), аб’яднаныхаб'яднаных сваяцкімі і сяброўскімі сувязямі, што былі незадаволены расійскім панаваннем у краі, але імкнуліся скрываць свае думкі ад шырокага наваколля людзей. Ян Яленскі быў стрыечным братам Напалеону Яленскаму і родным братам [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антону Паўлавічу Яленскаму]] (1818—1874), аднаму з будучых кіраўнікоў [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]]. У гэтых людзей былі свае прадстаўленні аб годнасці і гонары. Канкрэтная сутнасць іх дзейнасці заключалася ў тым, што, рызыкуючы сваёй небяспекай, яны дапамагалі хаваючымся ў беларускіх і ўкраінскіх губернях Расійскай імперыі ўдзельнікам паўстання 1830—1831 гадоў, эмігрантам і іх сваякам. Яны чыталі і распаўсюджвалі ў паветах забароненую расійскімі ўладамі літаратуру, імкнуліся знайсці сувязі з адзінадумцамі ў Мінску і Вільні, цікавіліся тым, што адбывалася ў эміграцыйным асяродку, збіралі сродкі ў дапамогу бедным суайчыннікам. Пры гэтым на працягу некалькіх год ім удавалася не прывабліваць увагу мясцовай паліцыі<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»... С. 303.</ref>. На кантрактах у [[Горад Мінск|Мінску]] ў 1836 Напалеон і Ян Яленскія пацікавіліся ў прыехаўшых дваран з усёй Мінскай губерні аб палітычнай дзейнасці польска-ліцвінскай эміграцыі, а такасама тым, ці ёсць “ад«ад яе дзеючыя асобы ў краі”краі».
 
У 1836 на кантакт з гэтай групай людзей выходзіць [[Шыман Канарскі]] праз свайго прадстаўніка Ігната Родзевіча, маянткоўца Пінскага павета. Верагодна, Шыман Канарскі даведаўся аб Напалеону Яленскім ад кагосьці з эмігрантаў з [[Галіцыя|Галіцыі]], бо прасіў Родзевіча знайсці Яленскага ў Мазырскім павеце. У тым жа 1836 Ігнат Родзевіч паехаў да Напалеона Яленскага, аб’явіўаб'явіў яму аб існаванні таемнага дэмакратычнага таварыства “Садружнасці«Садружнасці польскага народа”народа» (1835—1838) і паспрабаваў змяніць сутнасць дзейнасці таемнага таварыства дваран у Мазырскім павеце: адысці ад пазіцый “арыстакратычнай«арыстакратычнай партыі”партыі» палітычнай эміграцыі на чале з князем Чартарыйскім і перайсці на “дэмакратычныя”«дэмакратычныя» погляды дэмакратычнага таварыства “Садружнасці«Садружнасці польскага народа”народа» (1835—1838), якое ўзначальваў Шыман Канарскі. У прыватнасці, Ігнат Родзевіч прапанаваў Напалеону Яленскаму ўступіць у склад “Садружнасці«Садружнасці польскага народа”народа», склаў арганізацыйныя дакументы і прасіў Яленскага імем эмісара Шымана Канарскага і імем Станіслава Казакевіча прыняць абавязкі сакратара дэмакратычнага таварыства. Яленскі пакінуў у сябе перададзеныя яму дакументы і кнігі<ref name="ReferenceA"/>.
 
Аднак калі Родзевіч праз некалькі дзён вярнуўся, каб даведацца аб рашэнні Напалеона Яленскага, апошні адмовіўся ўступаць у дэмакратычнае таварыства “Садружнасці«Садружнасці польскага народа”народа», іх размова прывяла да спрэчкі. Яленскі быў нязгодны з Родзевічам па пытанні аб новых адносінах шляхты з сялянамі, што прапагадавалі Канарскі і яго дэмакратычнае таварыства: аб неабходнасці асветы сялян і прыцягненні іх, як роўных сабе, да магчымага паўстання супраць расійскага ўраду, што будзе гарантыяй поспеху паўстання. Акрамя таго, Напалеон з падазронасцю аднёсся да чарговага эмісара (пасля эмісара Булеўскага), які навязвае мясцовым маянткоўцам свае “правілы«правілы гульні”гульні»: пасады, прысягу і інш., што падвяргае вялікай небяспецы лёсы і нават жыцці ўдзельнікаў таемнага таварыства ў выпадку выкрыцця яго расійскімі ўладамі. Незадаволены гэтымі спрэчкамі Родзевіч звярнуўся да стрыечнага брата Напалеона Яна Паўлавіча Яленскага, якому расказаў аб існаванні таемнага таварыства “Садружнасць«Садружнасць польскага народа”народа» і аб адмове Напалеона і прапанаваў стаць сакратаром, што Ян Яленскі і абяцаў зрабіць<ref>''Луговцова, С. Л.'' «Заговор Канарского»... С. 306—307.</ref>.
 
Аднак, у канечным выніку, ідэя ўступлення ў дэмакратычнае таварыства Канарскага не знайшла падтрымкі членаў мазырскага таемнага таварыства дваран, бо ім не спадабалася ідэя “пасябраваць«пасябраваць з сялянамі”сялянамі», якую прапагандаваў Шыман Канарскі. Кантакты і размовы з прадстаўнікамі Шымана Канарскага не прымусілі членаў таемнага таварыства ў Мазырскім павеце перайсці на “дэмакратычныя«дэмакратычныя пазіцыі”пазіцыі» (“пасябраваць«пасябраваць з сялянамі”сялянамі») і не зрабілі дзейнасць таварыства болей актыўнай ці арганізаванай, але зрабілі яе болей небяспечнай, бо царскія ўлады даўно вялі вышук Канарскага. Арышт 27 мая 1838 на станцыі Крыжоўка паміж Вільняй і Мінскам Шымана Канарскага, а пазней і яго прадстаўнікоў, прывёў да арышту ў 1838—1839 і многіх людзей, якія спачувалі ці мелі цесныя кантакты з Канарскім, у тым ліку  — і членаў таемнага таварыства ў Мазырскім павеце. Сам Напалеон Яленскі быў арыштаваны расійскімі ўладамі ў [[1838]].
 
Напалеон Яленскі на следстве заявіў, што з Шыманам Канарскім уласна не быў знаёмы, на допытах трымаўся мужна, прызнальныя паказанні даваў толькі пад ціскам неабвержных доказаў, вочных ставак, доказаў з боку іншых падследных. У прыватнасці, ён вымушаны быў прызнаць існаванне ў Мазырскім павеце таемнага таварыства, створанага па правілах эмісара Булеўскага, аднак падкрэсліваў, што стварэнне таварыства праходзіла ў несур’ёзнайнесур'ёзнай, хутчэй, жартоўнай абстаноўцы, прысягу ніхто не прыносіў і надалей ніякай дзейнасці не ажыццяўляў. На следстве найболей сур’ёзныясур'ёзныя абвінавачанні супраць Напалеона Яленскага паказаў Ігнат Родзевіч. І Напалеон Яленскі вымушаны быў згадзіцца, што аднойчы завёў размову аб знаёмым купцы з [[Горад Бабруйск|Бабруйска]], у якога можна было набыць порах, свінец і зброю, і цікавіўся, ці след зрабіць такі запас. Следчая камісія ў Вільні таксама выявіла, што Напалеон Яленскі прыняў канспірацыйнае імя “Ксеард”«Ксеард», чытаў арганізацыйныя дакуметы дэмакратычнага таварыства, якія пазней спаліў, каб пазбегчы іх выяўлення. У паперах Яленскага была знойдзена ўстава “Садружнасці«Садружнасці польскага народа”народа», перапісаная ўласнай рукой Напалеона Яленскага, што сведчыла аб інтарэсе Яленскага да дзейнасці дэмакратычнага таварыства “Садружнасці«Садружнасці польскага народа”народа» на чале з Шыманам Канарскім<ref name="ReferenceA"/>.
 
== Высылка на Каўказ ==
У [[1839]] Яленскі быў асуджаны за ўдзел у таемным таварыстве і антыўрадавай дзейнасці, аднесены да трэцяга разраду дзяржаўных злачынцаў, пазбаўлены дваранства і сасланы шараговым жаўнерам служыць у расійскае войска ў асобны Каўказскі корпус. Яго нерухомую маёмасць было дазволена пакінуць законным спадчыннікам.
 
Ваяваў у складзе свайго корпуса на [[Каўказ]]е (у [[Чачня|Чачні]]). За ўдзел у сутычках і штурме расійскімі войскамі чачэнскага аула [[Вёска Ахульго|Ахульго]] атрымаў афіцэрскі чын з правам пражывання ў [[Пензенская губерня|Пензенскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Паводле слоў Станіслава Шумскага, Напалеон Яленскі вызначаўся прыкрым характарам, не меў даверу да суссыльных, падазраваў іх у даносах уладам.
 
== Вяртанне ў Мазырскі павет ==
Пасля вяртання ў [[1844]] у родны маёнтак Лучыцы ў [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]], займаўся гаспадаркай і нідзе не служыў. У [[1836]] паводле рэвізіі яго маёнтак Лучыцы налічваў 450 мужскіх і 490 жаночых душ. Пасля многіх год, якія мінулі з часу дзейнасці ў таемным таварыстве дваран у Мазырскім павеце, Напалеон Яленскі змяніў свае стаўленне да ідэі [[Шыман Канарскі|Шымана Канарскага]] "«пасябраваць з сялянамі"». Яленскі арганізаваў у сваіх маёнтках школу для сялянскіх дзяцей, якіх і сам там вучыў.
 
У [[1844]] [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1823—1847) [[Леан Францавіч Оштарп]] (1785—1851) прасіў у [[Губернатары Мінскай губерні|мінскага губернатара]] (1844—1850) [[Аляксей Васільевіч Сямёнаў|Аляксея Васільевіча Сямёнава]] (1799—1864) пашпарт для праезда Напалеона Феліксавіча Яленскага ў [[Вількамірскі павет]] [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]] да сваякоў Яленскіх.
Радок 79:
== Дзейнасць у ходзе сялянскай рэформы і напярэдадні Студзеньскага паўстання ==
[[Выява:Napoleon Jelenski i Hieronim Kieniewicz.jpg|left|thumb|Напалеон Феліксавіч Яленскі (злева) і [[Геранім Феліксавіч Кеневіч]] (1834—1864), маянткоўцы [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]]]]
20 лістапада 1857 былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]] на імя [[Віленскі генерал-губернатар|Віленскага генерал-губернатара]] (1855—1863) генерал-лейтэнанта [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] і Санкт-Пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці [[губернскі камітэт па сялянскай справе|губернскіх камітэтаў па сялянскай справе]] (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Ковенская губерня|Ковенскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях, і пачалася актыўная праца дваран за распрацоўку мер і форм вызвалення сялян. 30 жніўня 1858 быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі]], а намеснікам  — [[Атон Ігнатавіч Горват]], былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Напалеон Феліксавіч Яленскі ўвайшоў членам ад [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] (разам з [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антонам Паўлавічам Яленскім]] (1818—1874), [[Артур Даніэлевіч Горват|Артурам Даніэлевічам Горватам]] (1838—1903) і [[Геранім Геранімавіч Кеневіч|Геранімам Геранімавічам Кеневічам]] (1831—1911)) у склад створанага 30 жніўня 1858 Мінскага губернскага камітэта па сялянскай справе. Як і многія маянткоўцы літоўска-беларускіх губерняў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], Яленскі выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. У канечным выніку гэтая прапанова дваран «заходніх губерняў» была адхілена царскім урадам  — было вырашана вызваляць сялян з зямельным надзелам.
 
У пачатку 1860-х напярэдадні [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] далучыўся да таемнай арганізацыі  — групоўкі «белых» у літоўска-беларускіх губернях і стаў адным з яе кіраўнікоў, побач з [[Якуб Казімір Станіслаў Гейштар|Якубам Гейштарам]] (1827—1897), [[Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка|Аляксандрам Уладзіслававічам Аскеркам]] (1830—1911), [[Антон Паўлавіч Яленскі|Антонам Паўлавічам Яленскім]] (1818—1874), які быў стрыечным братам Напалеона Яленскага, [[Віктар Вацлаў Старжынскі|Віктарам Старжынскім]] (1826—1882), [[Ігнат Юзафавіч-Мікалаевіч Лапацінскі|Ігнатам Юзафавічам-Мікалаевічам Лапацінскім]] (1822—1882), [[Францішак Дамінікавіч Далеўскі|Францам Дамінікавічам Далеўскім]] (1825—1904), графам [[Станіслаў Міхалавіч Плятэр|Станіславам Міхалавічам Зіберг-Плятэрам]] (нар. 1823).
 
17 лістапада 1862 у [[Мінск]]у губернскі дваранскі сход на чале з [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскім губернскім маршалкам]] (1847—1853) [[Аляксандр Дамінікавіч Лапа|Аляксандрам Дамінікавічам Лапам]] меў намер прадставіць на імя расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]] афіцыйны адрас (зварот), у якім мовілася б аб неабходнасці злучыць [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] з польскімі губернямі. Планавалася прадставіць такія ж адрасы ад усіх губернскіх дваранскіх суполак краіны. [[Віленскія генерал-губернатары|Віленскі генерал-губернатар]] (1855—1863) [[Уладзімір Іванавіч Назімаў]] забараніў падачу адрасу, але мінскія дваране ўнеслі яго тэкст у пратакол пасяджэння губернскага дваранскага сходу, які падпісалі 255 чалавек  — першым падпісаўся мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства Аляксандр Лапа; а таксама падпісалі [[Слуцкія павятовыя маршалкі|слуцкі павятовы маршалак]] [[Тадэуш Антонавіч Вайніловіч]] (1804—1878), дзяцька вядомага [[Эдвард Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], віцэ-старшыні Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, і інш. Напалеон Яленскі таксама выказваўся за паданне дваранамі Мінскай губерні адрасу да імператара Аляксандра ІІ аб далучэнні [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] да польскіх губерняў. У сувязі з гэтым у [[1863]] быў сасланы ў [[Горад Кіраў|Вятку]] [[Вяцкая губерня|Вяцкай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Па моцы ўказу 10 снежня 1865 Напалеон Яленскі вымушаны прадаць свае маёнткі.
 
== Вяртанне з Вяткі ==
Радок 89:
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Gieysztor, J.'' Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona.  — Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer«Kurjer Litewski”Litewski», 1913.  — T. 1.  — 422 s.
* ''Gieysztor, J.'' Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor ; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona.  — Wilno : Nakładem Tow. Udz. “Kurjer«Kurjer Litewski”Litewski», 1913.  — T. 2.  — 384 s.
* ''Ramotowska, F.'' Tajemnie państwo polskie w powstaniu styczniowym 1863—1864: struktura organizacyjna : w 2 cz. / F. Ramotowska.  — Warzsawa : DiG, 1999—2000.  — Cz. 1.  — 1999.  — 727 s.
* ''Berghauzen, J.'' Jeleński Napoleon Jan / J. Berghauzen // Polski Słownik Biograficzny.  — Wrocław etc. : Ossolineum, 1964.  — T. XI/1. Zesz. 48 : Jarosław  — Jelowicki Aleksander.  — S. 144.
* ''Луговцова, С. Л.'' [http://www.hist.bsu.by/images/stories/files/nauka/izdania/tif/5/Lugovtsova.pdf «Заговор Канарского»: Мозырское демократическое общество и его участники] / С. Л.  Луговцова // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. Вып. 5 / рэдкал.: У.  К.  Коршук (адк. рэд.) [і інш.].  — Мінск : БДУ, 2010.  — С. 297—315.
 
{{DEFAULTSORT:Яленскі Напалеон Феліксавіч}}