Рагір ван дэр Вэйдэн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Weyden madonna 1440.jpg|thumb|«Святы Лука малюе Мадонну». Мяркуюць, што ў вобразе св. Лукі выяўлены аўтар карціны]]
'''Рагір ван дэр ВЕЙДЭН''' ({{lang-nl|Rogier van der Weyden}}; каля 1400, г. Турнэ, [[Бельгія]] — {{ДС|18|6|1464}}) — нідэрландскі жывапісец. Прадстаўнік ранняга нідэрландскага Адраджэння.
 
Зазнаў ушыўуплыў [[Р. Кампен]]а, у якога, верагодна, вучыўся. 3 1435 працаваў у [[Брусель|Бруселі]]. У 1450 наведаў Італію.
 
Раннія творы не захаваліся. Для творчасці характэрна перапрацоўка мастацкіх прыёмаў [[Я. ван Эйк]]а. У рэлігійных кампазіцыях, персанажы якіх адлюстраваны ў інтэр'ерах э відамі на прыроду або на ўмоўных фонах, галоўную ўвагу засяроджвае на выявах першага плана, на ўнутраным стане чалавека, не імкнецца да дакладнай перадачы глыбіні прасторы і бытавых дэталей абстаноўкі. У творах Р. ван дэр Вейдэна ўраўнаважанасць кампазіцыі, эмацыянальная насычанасць і мяккасць колеру, некаторая падоўжанасць у прапорцыях выяў людзей. Сярод работ: «Распяцце», «Зняцце з крыжа», «Святы Лука малюе Мадонну», «Пакланенне вешчуноў», «Партрэт жанчыны», «Франчэска д'Эстэ» і інш. У яго творах на рэлігійныя тэмы, у выдатных псіхалагічных партрэтах спалучаецца трывога і песімізм чалавека, які не верыць у трываласць зямнога жыцця.