Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{Музей
'''Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту''' — [[музей]], створаны ў [[1976]] годзе. Знаходзіцца ў вёсцы Азярцо, Мінская вобласць,
|назва = Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Мінскі раён).
|sort = народнай архітэктуры і побыту
|арыгінал =
|выява = Stročycy - 05.jpg
|памер =
|подпіс = Цэнтральная Беларусь
|lat_dir = |lat_deg =53 |lat_min =49 |lat_sec = 46.53
|lon_dir = |lon_deg =27 |lon_min =22 |lon_sec = 25.99
|region =
|CoordScale =3000
|профіль = скансен
|дата=9 снежня
|заснаваны =1976
|падпарадкаваны =
|месцазнаходжанне= 223021 Мінскі р-н, п.а. Азярцо
|наведвальнікі =
|фонд =
|агульная плошча =151 га
|выставачная плошча=
|плошча запаснікаў =
|дырэктар =
|праезд =
|тэлефон = +375 17 507-69-37
|адкрыты = з 10.00 да 17.00, выхадныя дні: панядзелак, аўторак, дзяржаўныя святы
|білет =
|спасылка = http://etna.by
|Commons = State museum of folk architecture and life, Belarus
}}
'''Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту''' — [[музей]], створаны ў [[1976]] годзе. Знаходзіцца ў вёсцы [[Азярцо]], [[Мінскі раён]], [[Мінская вобласць]].
 
== АпісаннеГісторыя ==
[[File:Ferdynand Ruszczyc stroj akademicki.jpg|thumb|180пкс|злева|Фердынанд Рушчыц]]
Першыя спробы стварыць музей-[[скансен]] на Беларусі былі здзейснены ў 1908 годзе мастаком, тэатральным дзеячам і настаўнікам [[Фердынанд Рушчыц|Фердынандам Рушчыцам]] (1870—1936). Гэтым марам перашкодзіла [[Першая сусветная вайна]]. У 1931 годзе Рушчыц зноў вяртаецца да думкі аб стварэнні музея пад адкрытым небам, на гэты раз каля Вільні. Смерць мастака ў 1936 годзе і пачатак [[Другая сусветная вайна|другой сусветнай вайны]] не дазволілі збыцца і гэтаму праекту.
 
Прыкладна з пачатку 60-х гадоў на старонках рэспубліканскага друку ўсё часцей з'яўляюцца артыкулы, у якіх разглядаюцца праблемы захавання помнікаў народнай архітэктуры. Старыя будынкі пачалі разбураць на падставе шэрагу прычын, у тым ліку гістарычных: паляпшэнне ўмоў жыцця на вёсцы, разгортванне інтэнсіўнага будаўніцтва, вызначэнне на дзяржаўным узроўні бесперспектыўнасці шэрагу паселішч. Узнікла рэальная пагроза страты помнікаў драўлянага дойлідства.
 
9 снежня 1976 года цэнтральным камітэтам [[БССР]] была прынятая Пастанова «Аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту». Для рэалізацыі Пастановы загадам Міністэрства культуры створана Працоўная група па арганізацыі музея, якая на працягу наступных дзесяці гадоў распрацоўвала і разглядала некалькі варыянтаў архітэктурна-планіровачных рашэнняў і генпланаў стварэння экспазіцыі музея. У 1988 годзе быў прыняты да рэалізацыі праект Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. Акрамя распрацоўкі праекту вялася вялікая навукова-экспедыцыйная работа па рэгіёнах рэспублікі з мэтай вывучэння, пошуку, фіксацыі і перавозкі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, музейных прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў.
 
Тэрыторыя для будучага музея была вызначана ў 4 км ад Мінска ля месца зліцця рэк [[Пціч]] і [[Менка]] ў вярхоўі Волкавіцкага вадасховішча, недалёка ад добраўпарадкаванай шашы «Масква-Брэст», што дазваляла бы ў будучым уключаць экспазіцыю музея ў асноўныя экскурсійныя маршруты.
Наогул гэта месца ўнікальнае, тут перакрыжоўваліся гістарычныя дарогі з Усходу на Захад, ад Балтыйскага да Чорнага мора. Тут, па версіі некаторых даследчыкаў, быў заснаваны старажытны Мінск.
 
Раён, дзе размешчаны музей з'яўляецца тэрыторыяй, дзе зафіксаваны шэраг гістарычных помнікаў. Каштоўным археалагічным помнікам з'яўляецца Гарадзішча на рацэ Менка. Яго гісторыя пачынаецца да нашай эры. Раннімі помнікамі з'яўляюцца курганныя могільнікі, якія сведчаць аб тым, што гэтая тэрыторыя была заселена са старажытных часоў. Курганы адносяцца да перыяду ІХ-ХІ стст. і размешчаны невялікімі групамі.
 
Важным гістарычным аб'ектам з'яўляецца вёска [[Строчыца]], першы ўспамін аб якой сустракаецца ў дакументах ХVІ ст. На ўзвышаным беразе Пцічы захаваліся рэшткі фальварка з панскім садам, захаваўся шэраг хат пачатку ХХ ст. з традыцыйным аздабленнем і фрагментамі агароджы.
== Экспазіцыя ==
[[Выява:Stročycy - 12.jpg|250px|thumb|Пакроўская царква 18 стагоддзя з вёскі Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці]]
На сённяшні дзень гэта ўстанова з'яўляецца адзіным у Беларусі музеем-скансенам (тып музеяў, ствараных для захавання і дэманстрацыі традыцыйнага драўлянага будаўніцтва, прадметаў побыту, папулярызацыі народнай культуры і традыцый).
 
Структурная пабудова музея — гэта тры асноўныя зоны: экспазіцыйная, вытворча-гаспадарчая і запаведная. Экспазіцыйная зона — тэрыторыя гістарычных мясцін. Вытворча-гаспадарчая — гэта адміністрацыйна-навуковы комплекс, фондасховішча, рэстаўрацыйныя майстэрні, выставачныя памяшканні і служба аховы. Запаветная — частка тэрыторыі музея, якая захоўваецца ў натуральным выглядзе.
На сённяшні дзень экспазіцыя музея прадстаўлена трыма сектарамі, якія паказваюць тыповыя характарыстыкі трох гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў краіны: Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе і Паазер'е. Гэтыя «вёскі» ўзнаўляюць традыцыйных побыт сялянаў канца 19- пачатку 20 стагоддзяў. На сектарах прадстаўлены як жылыя хаты, так і гаспадарчыя будынкі (гумны, хлявы, свіраны, млыны), культавыя збудаванні (тры цэрквы і капліца), грамадскія пабудовы (школа, харчэўня, грамадскі свіран).
 
Аснова экспазіцыйнай зоны — ўмоўны падзел тэрыторыі Беларусі на шэсць гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў: [[Цэнтральная Беларусь]], [[Падняпроўе]], [[Паазер'е]], [[Усходняе Палессе|Усходняе]] і [[Заходняе Палессе]], [[Панямонне]]. На цяперашні час дзейнічаюць тры рэгіёны Беларусі: цэнтральная Беларусь, Падняпроўе і Паазер'е.
Круглы год у музеі праходзіць велізарная колькасць масавых мерапрыемстваў. Гэта і народныя святы («Шчадрэц», «Масленіца», «Гуканне вясны», «Вербніца», «Купалле», «Спасаўка-ласаўка», "Восеньскі фэст), і мерапрыемствы асветна-забаўляльнага характару («Апошні званок», «Дзень настаўніка», «Першы званок»). У апошнія гады актыўна сталі праводзіцца open-air мерапрыемствы, якія карыстаюцца велізарнаю папулярнасцю сярод наведвальнікаў — гэта серыя канцэртаў «Шэдэўры сусветнай класікі ў музеі пад адкрытым небам» (праводзіцца сумесна з Беларускім нацыянальным акадэмічным музычным тэатрам) і "Фолк-фэст «Камяніца» (сумесна з ААА «Новы Альянс»).
 
Кожны рэгіён павінен быць прадстаўлены ў экспазіцыйнай зоне музея адпаведным сектарам — фрагментам характэрнага і тыповага дадзенаму рэгіёну паселішча кан. ХІХ — пач. ХХ стст.: сяло, вёска, хутар з адлюстраваннем прыродна-геаграфічных умоў рэгіёна. На сектарах прадстаўлены як жылыя хаты, так і гаспадарчыя будынкі (гумны, хлявы, свіраны, млыны), культавыя збудаванні (тры цэрквы і капліца), грамадскія пабудовы (школа, харчэўня, грамадскі свіран). Асобна фарміруецца сектар «Мястэчка».
Таксама музей прапануе багаты асартымент формаў экскурсійнага абслугоўвання наведвальніка. Гэта і традыцыйныя экскурсіі працягласцю ад 1,5 да 3 гадзінаў, і экскурсіі з інтэрактыўнымі элементамі (з традыцыйнымі строямі, народнай музыкай, песнямі і забавамі), і абрадавыя мерапрыемствы («Каляды», «Пшанічны каласок», «Беларускае вяселле», «Камаедзіца»).
 
На тэрыторыі музея размяшчаецца рэстаран «Беларуская карчма», у якім можна паспрабаваць лепшыя стравы традыцыйнай беларускай кухні.
Ландшафт мясцовасці музея ўяўляе сабой як бы нашу краіну ў «мініяцюры»: ёсць высокія пагоркі, зялёныя лугі, частыя пералескі. На падставе аналізу тэрыторыі музея па асноўных прыродных фактарах выдзелены зоны, найбольш спрыяльныя для забудовы, азелянення і ўчастак ахоўнага ландшафту (плошчаю 80 га ў пойме р. Пціч). Праведзены комплекс мерапрыемстваў па азеляненню тэрыторыі згодна рэгіянальных характарыстык: пасадка дрэў, кустоў і кветак. Усяго на тэрыторыі ў 151 га пасаджана звыш 5000 дрэў.
 
=== Цэнтральная Беларусь ===
Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Цэнтральная Беларусь размяшчаецца ў цэнтры краіны і займае асноўную частку [[Мінская вобласць|Мінскай]] і заходнюю частку [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай абласцей]]. Рэгіён Цэнтральная Беларусь прадстаўлены наступнымі аб'ектамі:
[[File:В. Азярцо - Пакроўская царква PICT1084.jpg|thumb|Пакроўскай царква з вёскі [[Логнавічы]]]]
* Пакроўскай царква [[18 стагоддзе|18 стагоддзя]] з вёскі [[Логнавічы]] [[Клецкі раён|Клецкага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]; {{ГККРБ 4|612Г000380}}
* школа першай паловы [[20 стагоддзе|20 стагоддзя]] з вёскі [[Калодчына]] [[Вілейскі раён|Вілейскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]; {{ГККРБ 4|612Г000382}}
* грамадскі [[свіран]] канца [[19 стагоддзе]] — пачатку [[20 стагоддзе|20 стагоддзя]] з вёскі [[Касарычы]] [[Глускі раён|Глускага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]; {{ГККРБ 4|612Г000381}}
* карчма канца 19 стагоддзя з вёскі [[Хвоева]] [[Нясвіжскі раён|Нясвіжскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]; {{ГККРБ 4|612Г000383}}
[[Выява:Stročycy - 02.jpg|thumb|Інтэр'ер хаты з цэнтральнай Беларусі]]
* шэраг сядзібаў з гаспадарчымі пабудовамі за рознымі тыпамі агароджаў з характэрнай для цэнтральнай Беларусі вулічнай (лінейнай) забудовай паселішчаў і пагонай (лінейнай) забудовай двароў.
* [[кузня]] пачатку 20 стагоддзя з вёскі [[Клачкова]] [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]];
[[File:Stročycy - 14.jpg|злева|thumb|[[Ветраны млын]] з вёскі [[Даматканавічы]]]]
* [[ветраны млын]] казловага тыпу, пабудаваны ў 80-х гадах 19 стагоддзя з вёскі [[Даматканавічы]] [[Клецкі раён|Клецкага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]; {{ГККРБ 4|612Г000391}}
[[File:В. Азярцо - Капліца зь в. Каралеўцы PICT0938.jpg|thumb|Прыдарожная [[капліца]] з вёскі [[Каралеўцы]]]]
* прыдарожная [[капліца]] [[1802]] года ў стане незавершанай рэстаўрацыі з вёскі [[Каралеўцы]] [[Вілейскі раён|Вілейскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. {{ГККРБ 4|612Г000405}}
 
=== Падняпроўе ===
[[Выява:Stroczycy 2008 06.jpg|злева|thumb|Традыцыйная хата з Падняпроўя]]
Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Падняпроўе размешчаны на тэрыторыі басейна [[Дняпро|Дняпра]] і яго прытокаў. У склад рэгіёну ўваходзяць [[Магілёўская вобласць]], [[Аршанскі раён|Аршанскі]] і [[Дубровенскі раён]]ы [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], а таксама раёны [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] ўздоўж рэкаў [[Дняпро]] і [[Сож]]. Для Падняпроўя характэрная вулічная забудова.
 
Экспазіцыя Падняпроўя пакуль не з'яўляецца завершанай і прадстаўленая наступнымі аб'ектамі:
[[File:В. Азярцо - Спаса-Праабражэнская царква зь в. Барань PICT1015.jpg|thumb|180пкс|Праабражэнская царква з вёскі [[Барань, Віцебская вобласць|Барань]]]]
* Праабражэнская царква 1707 года з вёскі [[Барань, Віцебская вобласць|Барань]] [[Аршанскі раён|Аршанскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцесбскай вобласці]] (знаходзіцца ў стане рэстаўрацыі); {{ГККРБ 4|612Г000400}}
* ветраны шатровы млын пачатку 20 стагоддзя з вёскі [[Зелянец, Магілёўская вобласць|Зелянец]] [[Хоцімскі раён|Хоцімскага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] (знаходзіцца ў стане рэстаўрацыі); {{ГККРБ 4|612Г000403}}
[[File:В. Азярцо - Вяночны двор зь в. Волева PICT1029.jpg|thumb|злева|Вяночны двор з вёскі [[Волева]]]]
[[File:В. Азярцо - Сядзіба зь в. Бракава Слабада PICT1013.jpg|thumb|злева|Вяночны двор з вёскі [[Бракава Слабада]]]]
* вяночныя (замкнутыя) двары з традыцыйным інтэр'ерам з вёскі [[Волева]] [[Дубровенскі раён|Дубровенскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] ({{ГККРБ 4|612Г000401}}) і з вёскі [[Бракава Слабада]] [[Чавускі раён|Чавускага раёна]] Магілёўскай вобласці ({{ГККРБ 4|612Г000402}});
 
У межах экспазіцыі рэгіёну плануецца аднавіць групу [[склеп]]аў.
 
=== Паазер'е ===
 
Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Паазер'е ўключае ў сябе цэнтральную і заходнюю тэрыторыю [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], а таксама часткова паўночныя раёны [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Для паселішчаў рэгіёну характэрная малая колькасць двароў і бессістэмнасць забудовы, што выкліканае ў першую чаргу ўзгорыстым рэльефам, які чаргуецца з забалочанымі нізінамі.
 
У сектар Паазер'я ўваходзяць наступныя аб'екты:
[[Выява:В. Азярцо - Ветраны млын зь в. Янушаўка PICT1056.jpg|170px|thumb|Ветраны млын пачатку 20 стагоддзя з вёскі [[Янушоўка]] [[Мядзельскі раён|Мядзельскага раёна]]]]
 
* [[ветраны млын]] пачатку 20 стагоддзя з вёскі [[Янушоўка]] [[Мядзельскі раён|Мядзельскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]], які мае тып [[млын-пальтрак|млыну-пальтраку]], рэдка распаўсюджанага ў Беларусі, асаблівасцю якога з'яўляецца прыстасаванасць канструкцыі да самастойнага павароту ў кірунку ветра, а парныя махі надаюць выразнасць знешняму абліччу млына; {{ГККРБ 4|612Г000396}}
* [[пуня]] пачатку 20 стагоддзя з вёскі [[Ваўкаўшчына]] [[Міёрскі раён|Міёрскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]; {{ГККРБ 4|612Г000395}}
* [[гумно]] пачатку 20 стагоддзя з вёскі [[Кемянцы]] [[Браслаўскі раён|Браслаўскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]; {{ГККРБ 4|612Г000398}}
* [[адрына]] першай паловы 20 стагоддзя з вёскі [[Левановічы]] [[Пастаўскі раён|Пастаўскага раёна]] Віцебскай вобласці;
* [[азярод]];
* вяночныя двары-комплексы пачатку 20 стагоддзя з характэрнымі для рэгіёна дамамі на каменных падмурках з вёсак [[Будзічы]] [[Докшыцкі раён|Докшыцкага раёна]] Віцебскай вобласці ({{ГККРБ 4|612Г000392}}) і [[Варашылкі]] [[Мядзельскі раён|Мядзельскага раёна]] Мінскай вобласці ({{ГККРБ 4|612Г000393}});
[[File:В. Азярцо - Макавееўская царква і званіца зь в. Вялец PICT1058.jpg|злева|thumb|Царква і званіца з вёскі [[Вялец]]]]
* царква і званіца [[17 стагоддзе|17 стагоддзя]] з вёскі [[Вялец]] [[Глыбоцкі раён|Глыбоцкага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] (знаходзяцца на стадыі рэстаўрацыі). {{ГККРБ 4|612Г000399}}
 
== Экскурсіі ==
 
Таксама музей прапануе багаты асартымент формаў экскурсійнага абслугоўвання наведвальніка. Гэта і традыцыйныя экскурсіі працягласцю ад 1,5 да 3 гадзінаў, і экскурсіі з інтэрактыўнымі элементамі (з традыцыйнымі строямі, народнай музыкай, песнямі і забавамі), і абрадавыя мерапрыемствы («Каляды», «Пшанічны каласок», «Беларускае вяселле», «Камаедзіца»). Апроч аглядных і тэматычных экскурсіяў, у музеі ладзяцца лекцыі для школьнікаў і дарослых, а таксама праводзяцца музейныя заняткі на этнаграфічныя тэмы.
 
На тэрыторыі музея размяшчаецца рэстаран «Беларуская карчма», у якім можна паспрабаваць лепшыя стравы традыцыйнай [[беларуская кухня|беларускай кухні]].
 
== Народныя святы ==
[[Выява:Stročycy - 11.jpg|250px|thumb|Пудзіла перад спаленнем на Масленіцу. На другім плане — экпазіцыя Падняпроўя]]
 
Круглы год у музеі праходзіць велізарная колькасць масавых мерапрыемстваў. Гэта і народныя святы («[[Шчадрэц]]», «[[Масленіца]]», «[[Гуканне вясны]]», «[[Вербніца]]», «[[Купалле]]», «[[Спасаўка-ласаўка]]», "Восеньскі фэст), і мерапрыемствы асветна-забаўляльнага характару («Апошні званок», «Дзень настаўніка», «Першы званок»). У апошнія гады актыўна сталі праводзіцца open-air мерапрыемствы, якія карыстаюцца велізарнаю папулярнасцю сярод наведвальнікаў — гэта серыя канцэртаў «Шэдэўры сусветнай класікі ў музеі пад адкрытым небам» (праводзіцца сумесна з Беларускім нацыянальным акадэмічным музычным тэатрам) і "Фолк-фэст «Камяніца» (сумесна з ААА «Новы Альянс»).
 
== Часы працы і транспарт ==
Музей працуе з лістапада па красавік — з 10.00 да 16.00, з мая па кастрычнік — з 10.00 да 18.20. Да музея можна дабрацца з Мінска ад а/с «Паўднёва-заходняя» прыгараднымі аўтобусамі.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:State museum of folk architecture and life, Belarus}}
* {{Афіцыйны сайт|etna.by}}
 
[[Катэгорыя:Музеі Мінскай вобласці]]