Папуасы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
арфаграфія
Радок 2:
'''Папуа́сы''' — групы народаў, карэнных жыхароў [[Папуа — Новая Гвінея|Папуа — Новай Гвінеі]] і ўсходняй часткі [[Інданезія|Інданезіі]], якія размаўляюць на так званых [[папуаскія мовы|папуаскіх мовах]]. Належаць да [[аўстралоідная раса|аўстралоіднай расы]]. Рэгіён [[Меланезія|Меланезіі]], населены папуасамі, часам вылучаюць у самастойную культурна-геаграфічную вобласць '''Папуасію'''. Даследаванні выявілі, што папуасы з'яўляюцца прамымі нашчадкамі найстаражытнейшага насельніцтва [[Азія|Азіі]] і [[Акіянія|Акіяніі]]. Прыкладная колькасць - 7 млн. чал.
 
==Паходжанне иі рассяленне==
[[File:Area of Papuan languages.svg|thumb|left|Распаўсюджанне папуаскіх моў (наш час)]]
Назвы "Папуа" і "папуасы" з'явіліся на [[Еўропа|еўрапейскіх]] картах у [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. і першапачаткова атаясамляліся з вялікай групай астравоў на ўсходзе сучаснай [[Інданезія|Інданезія]]. Існуе шмат тлумачэнняў этымалогіі гэтых слоў. Мяркуецца, што [[Партугалія|партугальскія]] і [[Іспанія|іспанскія]] мараплаўцы запазычылі іх з твораў [[Пракопій Кесарыйскі|Пракопія з Кесарыі]], дзе ''Παπποα'' - гэта чарнаскурае [[афрыка]]нскае племя, або з [[азія]]цкіх [[мова|моў]], у якіх яны значылі "іншаземны", "кудлаты", "незразумелы, заблытаны" і г. д., або ад імя багатага [[Малукскія астравы|малукскага]] ўладара. Значна пазней (не раней за [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст.) яны сталі выкарыстоўвацца для пазначэння насельніцтва [[востраў Новая Гвінея|Новай Гвінеі]].
Радок 8:
Папуасы з'яўляюцца прамымі нашчадкамі першых людзей сучаснага тыпу, якія перасеклі [[мора]] і з [[Азія|Азіі]] трапілі ў Новую Гвінею і [[Аўстралія, мацярык|Аўстралію]]. Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта магло адбыцца каля 60 тыс. гадоў таму. У той час узровень [[акіян]]у быў значна ніжэйшы за сучасны, а Аўстралія і Новая Гвінея ўяўлялі адзіны масіў сушы. Такім чынам, перасяленне ў Новую Гвінею адбылося нават раней, чым людзі сучаснага тыпу з'явіліся ў [[Еўропа|Еўропе]]. [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні паказваюць блізкасць найбольш ізаляваных горных народаў Новай Гвінеі да [[абарыгены Аўстраліі|абарыгенаў Аўстраліі]]. Акрамя таго, выяўлена, што папуасы і [[меланезійцы]] - носьбіты генаў [[дзянісаўскі чалавек|дзянісаўскага чалавека]].
 
[[Археалогія|Археолагі]], што вядуць раскопкі ў [[балота]]х Кук (цэнтральны раён [[Папуа — Новая Гвінея|Папуа — Новай Гвінеі]]), прыйшлі да высновы, што продкі папуасаў — адныяадны з першых на [[Планета Зямля|Зямлі]], хто пачаў займацца [[земляробства]]м. Каля 10 тыс. гадоў таму яны ўжо аправцоўваліапрацоўвалі зямлю, стваралі простыя [[ірыгацыя|ірыгацыйныя]] збудаванні для вырошчвання [[Colocasia esculenta|тара]]. 6,5 тыс. гадоў таму ў перадгор'ях Новай Гвінеі ўжо ведалі і іншыя [[сельскагаспадарчыя культуры]] - розныя [[клубень|клубневыя]], [[цукровы трыснёг]] і [[банан]]ы. Апрацоўка зямлі мала адрознівалася ад сучаснай. Мясцовыя жыхары выпальвалі [[луг]]і і стваралі на іх месцы агароды. [[Жывёлагадоўля]] з'явілася значна пазней і ніколі істотнага значэння не мела.
 
У наш час папуасамоўныя народы насяляюць амаль усю тэрыторыю Новай Гвінеі і некаторыя сумежныя астравы. Большасць пражывае на тэрыторыі дзяржаў [[Інданезія]] і Папуа — Новая Гвінея. Невялікія карэнныя папуасамоўныя группыгрупы сустракаюцца ў [[Аўстралія|Аўстраліі]] (гл. [[Абарыгены астравоў праліва Торэса]]) і паўночным захадзе [[Саламонавы Астравы|Саламонавых астравоў]].
 
==Этнічны і моўны падзел==
Радок 28:
==Традыцыйная культура==
[[File:Sepik 0133cropped.jpg|thumb|Жытло народа сепік]]
Як і ў іншых частках свету, жыццё ў [[востраў Новая Гвінея|Новай Гвінеі]] характарызуецца значнымі зменамі. Аднак на працягу прыкладна 10 тысячагоддзяў галоўным заняткам з'яўляецца прымітыўнае [[земляробства]]. У [[гара|горных]] і [[лес|лясных]] раёнах яно заснавана на падсечна-агнявой сістэме. Для спажывання вырошчваюць пераважна [[клубень|клубневыя]] культуры, [[бананы]], [[сагавая пальма|сагавыя]] і [[какосавая пальма|какосавыя пальмпальмы]]ы. Адметная асаблівасць традыцыйных земляробчых культур у недастатковым утрыманні неабходных для чалавека [[бялкі|бялкоў]] і [[тлушч]]аў. Толькі бліжэй да нашага часу пачалі распаўсюджвацца [[кукуруза]] і [[бабовыя]]. Таму ў цэнтральных раёнах значную ролю таксама адыгрываюць [[збіральніцтва]] і [[паляванне]], а ў вусцях буйных [[рака|рэк]], на [[мора|марскім]] [[бераг|узбярэжжы]] і на малых [[востраў|астравах]] - [[рыбалоўства]], [[рамяство]] і [[гандаль]].
 
[[Жывёлагадоўля]] ніколі не мела вялікага значэння. Папуасы звычайна трымаюць [[Свойская свіння|свінняў]] і [[Сабака свойскі|сабак]], але іх [[мяса]] ўжываюць рэдка. Свінні з'яўляюцца сродкам абмену і сямейнай каштоўнасцю. У [[вёска]]х да сёй пары можна ўбачыць жанчын, якія выкормліваюць парсючкоў грудзю. Часам папуасы ловяць у лесе дзікіх маладых жывёлін і трымаюць іх, каб потым забіць на мяса.
Радок 37:
 
[[File:Abelam wooden ancestor figure 3 CAC.JPG|thumb|Драўляная скульптура]]
Асноўны тып паселішча - вёска, якая можа налічваць ад некалькіх дзесяткаўдзясяткаў да некалькіх сотсоцень жыхароў. У залежнасці ад раёну пражывання жытлы будуюць розныя. У рачных далінах - гэта доўгія будынкі на па́лях, у якіх могуць жыць да 50 чалавек. [[сям'я|Сем'і]] атрымоўваюць пэўнае месца каля сцяны, дзе могуць ладзіць вогнішча. Цэнтральную частку адводзяць для дзяцей. Але звычайна папуаскія вёскі ўяўляюць сабою асобныя пабудовы або групы пабудоў, злучаныя паміж сабою кароткімі сцежкамі.
 
Традыцыйная [[вопратка]] лёгкая. Мужчыны носяць пояс з [[тапа|тапы]], абгорнуты вакол сцёгнаў і паміж нагамі. Жанчыны - спадніцы з травы і валокнаў. Часам у сельскай мясцовасці можна бачыць неапранутых людзей. Але ў наш час паўсюдна распаўсюджваецца еўрапейскае адзенне.
Радок 43:
Розныя рэчы трымаюць у плеценых кайстрах і кошыках. Хатняе начынне робяць з [[бамбук]]у, гліны, дрэва. Ежу рыхтуюць у земляных [[печ]]ах або на вуглях. Соль у мінулым здабывалі з залы прасоленых у марской вадзе дрэў. Традыцыйная [[кулінарыя]] ўключае даволі простыя стравы ў большасці расліннага паходжання. Харчовыя прадукты доўга не захоўваюцца, таму іх імкнуцца спажываць у дзень прыгатавання. З-за недахопу неабходных бялкоў пры магчымасці ўжываюць дзічыну, яйкі, казурак і г. д. У мінулым сустракаліся выпадкі рытуальнага і выпадковага [[канібалізм]]у.
 
Упрыгожванні - прывілегія ў большай ступені мужчын. Шырока распаўсюджанныраспаўсюджаны [[татуіроўка]], шрамаванне, пратыканне носу і вушэй, фарбаванне цела. Таксама ўпрыгожваюцца ракавінамі, каралямі са [[шкло|шкла]], кольцамі і бранзалетамі са [[скура|скуры]] і [[пластмасы]].
 
Сацыяльная арганізацыя розных папуаскіх народаў таксама мае істотныя адрозненні. Буйныя тэрытарыяльныя аб'яднанні накшталт плямёнаў фактычна не сустракаюцца. Вясковыя жыхары аб'яднаны ў абшчыны, якія падзяляюцца на сем'і. Абшчынная злучнасць вызначае атаясамленне таго ці іншага чалавека. Для яе характэрны сумеснае валоданне зямлёй, прызнанне агульных законаў і традыцый, абавязковыя ўзаемадапамога і сумесныя дзеянні ў перыяд канфліктаў, сумеснае правядзенне рытуалаў і святаў. Такім чынам, вёска выступае як самастойная палітычная, эканамічная і культурная адзінка. У мінулым, некалькі вёсак стваралі часовыя аб'яднанні падчас войнвойнаў с суседзямі. Характэрна, што маладыя людзі называюць бацькам і маці ўсіх старых аднавяскоўцаў, а братамі і сёстрамі - усіх суседзяў свайго пакалення.
 
Сем'і вялікія пашыраныя і малыя нуклеарныя. Жонак шукаюць за межамі сваёй абшчыны, пры гэтым робяць шчодрыя падарункі сваякам нявесты. Вядомы [[палігамія|палігамныя]] [[шлюб]]ы, хаця большасць папуасаў аддаюць перавагу парным. Рэзкага размежавання заняткаў на мужчынскія і жаночыя не існуе. Мужчыны і жанчыны часта працуюць разам, але выконваюць розныя працоўныя аперацыі. У многіх народаў распаўсюджаны цесныя зносіны паміж братамі і сёстрамі, дзядзькамі па матчынай лініі і пляменнікамі. Жонка захоўвае сталыя кантакты са сваякамі сваёй вёскі.