Выяўленчае мастацтва Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
 
== Скульптура ў Беларусі ==
[[File:Abrazok z vyjavaj Kanstancina i Alieny.jpg|thumb|180пкс|Абразок з выявай Канстанціна і Алены, Полацк]]
На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] найбольш раннія помнікі скульптуры, знойдзеныя пры раскопках на стаянцы Асавец і звязаныя з культам продкаў, адносяцца да [[Каменны век|каменнага веку]]. У пачатку [[10 стагоддзе|10 ст.]] былі створаны мініяцюрныя касцяныя фігуркі птушак і жывёл, а таксама шклоўскі ідал. У [[12 стагоддзе|12]]-[[13 стагоддзе|13 ст.]] былі зроблены знойдзеныя ў [[Горад Полацк|Полацку]], [[Горад Мінск|Мінску]], [[Горад Тураў|Тураве]], [[Горад Пінск|Пінску]] [[Абразкі каменныя|каменныя]] і [[Абразкі каменныя|шыферныя абразкі]] з рэльефнымі выявамі святых.
 
У наступныя стагоддзі творы скульптуры вызначаліся манументальнай трактоўкай формы, выцягнутымі прапорцыямі фігур. Шмат майстроў-разбяроў — выхадцаў з Беларусі — у 17 ст. працавала ў Расійскай дзяржаве, дзе яны аздаблялі палацы і храмы [[Беларуская рэзь|высокамастацкай разьбой]] па дрэве. Захавалася нямала ўзораў культавай скульптуры стылю [[барока]] 17-18 ст. у касцёлах і уніяцкіх храмах Беларусі. У 17-18 ст. узнікла свецкая скульптура (бюсты магнатаў, гістарычных дзеячаў). 3 канца [[18 стагоддзе|18 ст.]] пачаў развівацца класіцызм (рысы якога заўважаюцца ў творчасці [[Казімір Ельскі|К. Ельскага]]), пазней рэалізм ([[Вінцэнт Смакоўскі|В. Смакоўскі]], [[Р. Слізень]]). Рысы [[мадэрнізм]]у ўласцівы творам [[Я. Тышынскі|Я. Тышынскага]], [[І. Багушэўскі|І. Багушэўскага]], [[Вацлаў Бубноўскі|В. Бубноўскага]] і інш. У [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкі]] перыяд скульптары стваралі партрэты, помнікі дзеячам рэвалюцыйнага руху, гісторыі і культуры, партыйным кіраўнікам, партызанам і інш.