Уладзімір Міхайлавіч Шахавец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 6 categories using HotCat
афармленне, дапаўненне
Радок 1:
'''Уладзімір Міхайлавіч ШАХАВЕЦ''' ({{ДН|26|11|1918}}, в. Кімія, Барысаўскага[[Барысаўскі р-нараён]], Мінскай[[Мінская вобл.вобласць]] — [[8 чэрвеня]] [[1991]]) — беларускі [[перакладчык]] і [[пісьменнік]]. Заслужаны работнік культуры (1979).
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1934 пачаў працаваць рахункаводам калгаса, потым сакратаром сельсавета. У 1937 скончыў Магілеўскі рабфак і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ (які скончыў у 1946). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі, у 1945 — у дзеючай арміі на 1-м Украінскім фронце. У 1946—1948 — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 — рэдактар, загадчык рэдакцыі, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь», з 1972 — намеснік галоўнага рэдактара, у 1976—1982 — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР (з 1947).
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў вершамі ў 1937. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Аповесці» (выбранае, 1968), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988). У 1986 г. выйшаў зборнік вершаў «Вяртанне». У 1978 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.