Чэхі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 99:
 
Чэхія — краіна, дзе шмат стагоддзяў развіваліся гарады і горная справа. [[рамяство|Рамеснікі]] складалі асобны пласт насельніцтва. Чэхі здаўна добра вядомы як дасведчаныя [[абутак|абутнікі]], [[піва]]вары, вытворцы [[мэбля|мэблі]] і [[шкло|шкляных]] вырабаў. Традыцыі, назапашаныя рамеснікамі і работнікамі [[мануфактура|мануфактур]], перадаваліся праз пакаленні. Яшчэ ў сярэдзіне [[XX стагоддзе|XX]] ст. вылучаліся прадстаўнікі старых рудняў і бровараў, якія падтрымлівалі старыя звычаі - мелі асаблівую святочную [[вопратка|вопратку]], шанавалі [[святы]]х заступнікаў сваіх прафесій і святкавалі асобныя прафесійныя дні. У другой палове XIX ст. назіралася шырокая міграцыя ў гарады з сельскай мясцовасці. У выніку ў канцы стагоддзя ў прамысловасці працавала каля паловы дарослага насельніцтва.
 
===Жытло===
Сельскія паселішчы здаўна будаваліся кампактна або раскідана. Кампактную, добра выяўленую планоўку мелі [[вёска|вёскі]], што з'яўляліся адміністрацыйнымі цэнтрамі. Прычым такія вёскі ўзніклі не пазней за [[X стагоддзе|X]] ст. Яны мелі [[плошча|пляц]], які мог набываць розную форму. Вёскі з [[круг]]лымі пляцамі называлі кругавымі. Хаты ўзводзіліся [[франтон]]ам на пляца ці [[вуліца|вуліцы]]. Двары абавязкова агароджваліся. За дваром ладзіліся гаспадарчыя пабудовы, далей цягнуліся палеткі. У далёкім мінулым вёскі мелі толькі адзін уезд з брамай, таму вёску ў пэўны момант можна было зачыніць ад чужынцаў.
 
Характэрнай асаблівасцю Чэхіі з'яўляецца наяўнасць шматлікіх [[горад|гарадоў]] з насельніцтвам ад 2 тысяч да 20 тысяч чалавек. Многія з іх былі заснаваны ў эпоху [[сярэднявечча]] і да нашай пары захоўваюць гарадскія прывілегіі. Яны былі заснаваны як [[гандаль|гандлёвыя]] цэнтры, таму маюць тыповую планіроўку. Галоўная частка складаецца з плошчы, каля якой узведзены [[ратуша]] і/або [[касцёл]]. Вакол яе растуць жылыя кварталы. Некаторыя малыя гарады выцягнуты ўздоўж [[дарога|дарог]] і [[рака|рэк]], таму больш нагадваюць планіроўкай вялікія вёскі.
 
У Чэхіі таксама сустракаюцца паселішчы іншых тыпаў. Як правіла, яны належылі [[немцы|нямецкім]] перасяленцам.
 
Жытлы трохкамерныя, тыповыя для [[славяне|славян]]. Яны ўмяшчалі непасрэдна хату, [[сенцы]] і камору, якая выкарыстоўвалася для гаспадарчых патрэб. Характэрны жылыя пабудовы з падвойным апалам. Хату абагравалі толькі ўзімку. Для гэтага карысталіся [[печ]]чу. У цёплую пару гатавалі сняданак на адкрытым агмені, што знаходзіўся ў сенцах або прызбе.
 
У старажытнасці найбольш папулярным матэрыялам для пабадоў была [[драўніна]]. Але ў наш час яна сустракаецца вельмі рэдка. З [[XVIII стагоддзе|XVIII]] ст. пераважалі пабудовы з [[прыродны камень|каменю]] і [[гліна|гліны]]. Пад уплывам немцаў шырока выкарыстоўвалася [[каркас]]ная [[фахверк]]авая тэхніка. [[Дах]]і крылі [[салома]]й, [[Трыснёг звычайны|трыснёгам]], галінкамі, [[Мохападобныя|мохам]], драўлянай дранкай. Грэбень даха ўмацоўвалі [[Дзёран|дзірваном]]. Усярэдзіне жытло тынкавалі глінай і бялілі. Франтон і перадпакой усяляк упрыгожвалі.
 
== Выбітныя прадстаўнікі ==