Гальяш Пельгрымоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Гальяш ПЕЛЬГРЫМОЎСКІ''' (сярэдзіна XVI ст. — пасля 17.8.1604) — грамадскі дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], пісьменнік.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вучыўся ў кальвінісцкай школе. Удзельнік [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонскай вайны 1558-83]]. У 1581 пад камандаваннем [[Крыштаф Радзівіл «Пярун»|Крыштафа Радзівіла]] прымаў удзел разам з [[Філон Кміта-Чарнабыльскі|Ф. Кмітам-Чарнабыльскім]] і [[А. Рымша]]м у паходзе ў Расію. Сакратар польскага караля [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]], у [[1583]] па яго даручэнні ездзіў у [[Масква|Маскву]] да [[Іван IV Грозны|Івана IV Грознага]]. 3 1586 пісар [[ВКЛ]], з 1600 сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве на чале з [[Л. Сапега]]м, з 1602 выконваў абавязкі маршалка Літоўскага трыбунала.
Біяграфічных аб ім звестак захавалася няшмат. Нарадзіўся, магчыма, у Ашмянскім павеце. Паходзіў са шляхецкага роду герба Навіна. Вучыўся ў кальвінісцкай школе. Напэўна, атрымаў добрую адукацыю, што дазволіла яму працаваць у каралеўскай канцылярыі.
 
Вучыўся ў кальвінісцкай школе. Удзельнік [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонскай вайны 1558-83]]. У 1581 пад камандаваннем [[Крыштаф Радзівіл «Пярун»|Крыштафа Радзівіла]] прымаў удзел разам з [[Філон Кміта-Чарнабыльскі|Ф. Кмітам-Чарнабыльскім]] і [[А. Рымша]]м у паходзе ў Расію. Сакратар польскага караля [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]], у [[1583]] па яго даручэнні ездзіў у [[Масква|Маскву]] да [[Іван IV Грозны|Івана IV Грознага]]. 3 1586 пісар [[ВКЛ]], з 1600 сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве на чале з [[Л. Сапега]]м, з 1602 выконваў абавязкі маршалка Літоўскага трыбунала.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1583. Пісаў на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. Аўтар паэтычных і празаічных панегірыкаў на лацінскай мове, празаічнага [[дыярыуш]]а на польскай мове «Пасольства Льва Сапегі ў 1600 годзе ў Маскву паводле дыярыуша Гальяша Пельгрымоўскага, сакратара пасольства, з рукапісу, выпадкова знойдзенага, Уладзіславам Трэмбіцкім апісанае» (надрук. ў 1846, Гродна). У дыярыушы былі тэксты і на беларускай мове: праект дагавора паміж Польшчай і Маскоўскай Руссю, пералік падарункаў рускаму цару і яго сыну, выступленні Л. Сапегі і Г. Пельгрымоўскага ў прысутнасці цара. Гэтаму падарожжу Гальяш Пельгрымоўскі прысвяціў і вершаваны твор на польскай мове. Ля вытокаў беларускай паэзіі знаходзіцца яго паэма на беларускай і польскай мовах «Гутарка аднаго Паляка з Маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601», у якой аўтар раскрывае сістэму погляцаў на міжнародныя адносіны і становішча, справы рэлігіі, свабоды сумлення і інш. На сучасную беларускую мову паэму пераклаў [[М. Танк]].
 
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1583. Пісаў на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. Аўтар паэтычных і празаічных панегірыкаў на лацінскай мове, празаічнага [[дыярыуш]]а на польскай мове «Пасольства Льва Сапегі ў 1600 годзе ў Маскву паводле дыярыуша Гальяша Пельгрымоўскага, сакратара пасольства, з рукапісу, выпадкова знойдзенага, Уладзіславам Трэмбіцкім апісанае» (надрук. ў 1846, Гродна). У дыярыушы былі тэксты і на беларускай мове: праект дагавора паміж Польшчай і Маскоўскай Руссю, пералік падарункаў рускаму цару і яго сыну, выступленні Л. Сапегі і Г. Пельгрымоўскага ў прысутнасці цара. Гэтаму падарожжу Гальяш Пельгрымоўскі прысвяціў і вершаваны твор на польскай мове. Ля вытокаў беларускай паэзіі знаходзіцца яго паэма на беларускай і польскай мовах «Гутарка аднаго Паляка з Маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601», у якой аўтар раскрывае сістэму погляцаў на міжнародныя адносіны і становішча, справы рэлігіі, свабоды сумлення і інш. На сучасную беларускую мову паэму пераклаў [[М. Танк]].
 
== Творчасць ==
Літаратурную дзейнасць Г. Пельгрымоўскі пачаў у [[1583]]. Пісаў на лацінскай і польскай мовах, у позніх творах выкарыстоўваў і старабеларускую мову.
 
Лацінамоўная паэма «Панегірык у гонар князя Крыштофа Радзівіла» (Кракаў, 1583) стала літаратурным дэбютам. У гонар Крыштофа Радзівіла Г. Пелырымоўскі апублікаваў яшчэ два панегірычныя творы: «На шлюб найсвятлейшага князя і гаспадара Альберта Радзівіла» (Вільня, друк. Д. Лэнчыцкага, 1585) з нагоды шлюбу Альбрыхта Радзівіла з курляндскай князёўнай Ганнай і «Пасланне да шляхетнага гаспадара Тэадора Скуміна» (Вільня, друк. Я. Карцана, 1586) у гонар Фёдара Скуміна-Тышкевіча. Але самым цікавым з лацінамоўных твораў пісьменніка 1580-х гадоў з'яўляецца празаічны трактат з асобнымі вершаванымі ўстаўкамі «Пра герояў Царквы Божай» (Кракаў, 1585). Трактат прысвечаны жыццю і подзвігам славутых біблейскіх персанажаў і герояў старажытнасці. Аўтар даследуе тут сутнасць гераізму і разглядае яго канкрэтныя праявы ў жыцці чалавека.
 
У 1590-х гадах Г. Пельгрымоўскі паступова пераходзіць на польскую мову. Пад крыптанімам-псеўданімам «E. P. Philalethes Lithuanie» ён выдае вялікі вершаваны твор на польскай мове «Дыялог літоўскага шляхціца пра Інфлянцкую вайну караля Стэфана з князем маскоўскім...» (Вільня, друк. Я. Марковіча, 1594) і ананімна — зборнік вершаў на лацінскай і польскай мовах «Патрыёт Айчыны да сенату і дзяржавы літоўскай» (1597). Абедзве кнігі падагульняюць тэму Лівонскай вайны.
 
«Дыялог літоўскага шляхціца...» налічвае каля 2000 радкоў і з'яўляецца, па-сутнасці, падрабязнай хронікай Лівонскай вайны: ад уварвання войскаў Івана IV у Прыбалтыку ў 1558 і да заключэння [[Ям-Запольскі мір|Ям-Запольскага мірнага пагаднення]] паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам 6 студзеня 1582. Для нашчадкаў занатаваныя найбольш важныя падзеі вайны (асабліва яе заключнай фазы): падзенне Полацка, вызваленне Полацка, узяцце Вялікіх Лук, няўдалая аблога Пскова, а таксама шматлікія соймы, дыпламатычныя перамовы і г.д. На старонках «Дыялога...» згадваюцца многія героі Лівонскай вайны: [[Крыштоф Радзівіл Пярун]], [[Філон Кміта-Чарнабыльскі]], Канстанцін Астрожскі, Міхал Вішнявецкі і інш. Але асноўную ўвагу паэт засяроджвае на дзейнасці караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя і на апошняй фазе Лівонскай вайны. Такім чынам, Г. Пельгрымоўскі выступіў непасрэдным прадаўжальнікам традыцыі М. Стрыйкоўскага, стварыўшы яшчэ адну — дыялагічную — хроніку ў польскамоўнай паэзіі Беларусі эпохі Рэнесансу.
 
Водгукі падзеяў Лівонскай вайны чуваць і ў ананімна выдадзеным зборніку вершаў на лацінскай і польскай мовах «Патрыёт Айчыны да сенату і дзяржавы літоўскай» (1597), аўтарства якога традыцыйна прыпісваецца Г. Пельгрымоўскаму. Паэтычны твор складаецца з 23 вершаў, цесна звязаных між сабой тэматычна і кампазіцыйна. «Патрыёт Айчыны...» выдадзены пад адной нокладкай у двух варыянтах: лацінамоўным і польскамоўным. Мастацкая сітуацыя ў дэкламацыі Г. Пельгрымоўскага нагадвае паседжанне сената, у якім бяруць удзел Патрыёт Айчыны, Маці-Літва і яе шматлікія дзеці: розныя чемлі Вялікага княства Літоўскага (не толькі ваяводствы, што ўваходзілі ў склад дзяржавы напрыканцы XVI ст., але і колішнія ўладанні і нават сумежныя тэрыторыі). Тэма выступлення Патрыёта і ўсяго «паседжання сената» — заняпад некалі магутнай дзяржавы, абыякавасць грамадзян да лёсу Бацькаўшчыны.
 
У вершы «Масконія» паэт з горыччу заўважае, што шматлікія войны, якія з пераменным поспехам вялі паміж сабой гэтыя дзве дзяржавы, былі на радасць «паганым». Менавіта ў саюзе супраць татар і турак бачыць ён трывалую аснову міру паміж дзвюма хрысціянскімі краінамі. І праз некалькі год пасля апублікавання кнігі яму давялося ў складзе пасольства [[Леў Спега|Льва Сапегі]] адправіцца ў [[Масква|Маскву]] заключаць вечны мір паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам. Творчым вынікам гэтай паездкі сталі тры творы: празаічны дыярыуш пасольства, кароткі вершаваны дыялог «Гутарка аднаго паляка з маскалём...» і вершаваны дыярыуш «Пасольства да вялікага князя маскоўскага» (ніводнае з іх не было апублікаванае пры жыцці аўтара).
 
Менавіта вершаваны дыярыуш «Пасольства да вялікага князя маскоўскага» (каля 7000 радкоў) стаў найбольш значным творам у літаратурнай спадчыне Г. Пельгрымоўскага. Напрыканцы паэмы змешчаны дадатак да яе: незавершанае апісанне пасольства Міхаіла Салтыкова-Марозава ў Вільню да караля Жыгімонта III у 1602. Можна меркаваць, што паэма створана незадоўга да смерці аўтара, недзе ў 1602—03. Параўнанне тэксту «Пасольства...» са зместам празаічнага дыярыуша дазваляе зрабіць наступную выснову: вершаваная форма прывяла не толькі да рытмічнага ўпарадкавання празаічнага тэксту і механічнага аздаблення яго рыфмамі, але і да ўзмацнення вобразнасці, мастацкай выраз-насці, да з'яўлення паэтычных штампаў-клішэ, характэрных для эпічнага стылю. Такім чынам, «Пасольства да вялікага князя маскоўскага» можна разглядаць і як дыярыуш у вершаванай форме, і як эпічную паэму ў форме дыярыуша.
 
Выключнае месца ў шматмоўнай паэзіі Беларусі эпохі Рэнесансу займае вершаваны дыялог Гальяша Пельгрымоўскага «Гутарка аднаго паляка з маскалём на Маскоўскім замку ў годзе 1601» — сінкрэтычны ў жанравых адносінах твор, які ўзнік на сумежжы паэзіі і драматургіі. «Гутарка...», як і вершаваны дыярыуш Г. Пельгрымоўскага «Пасольства да вялікага князя маскоўскага», прысвечана перамовам паслоў Рэчы Паспалітай з маскоўскімі баярамі ў 1600—01. Але гэтым разам паэт выкарыстаў люстэрка сатырычнае, блазенскае: гутарка паляка Івана з маскалём Ігнатам пры ўсёй значнасці закранутых праблем з'яўляецца своеасаблівай пародыяй на перамовы Л. Сапегі з М. Салтыковым, I. Тацішчавым, М. Абаленскім і дзякам Апанасам. У размове Івана з Ігнатам і яго прыяцелямі аўтар «Гутаркі...» у скандэнсаванай мастацкай форме адлюстраваў не толькі змест перамоў Л. Сапегі з баярамі, але і стыль маскоўскай дыпламатыі, які выводзіў з раўнавагі польска-беларускіх паслоў. Ні на адно пытанне Ігнат не адказвае канкрэтна, хваліць маскоўскія парадкі, улазіць у непатрэбныя тэалагічныя дыскусіі, не прыслухоўваецца да аргументаў суразмоўцы, але ўвесь час заклікае яго да братэрскай любові (таксама, як дзяк Апанас заклікаў польска-беларускіх паслоў да братэрскай еднасці на афіцыйных перамовах). Няшчырасць Ігната вынікае з яго халопскай залежнасці ад цара, з яго боязі быць пакараным за размову з іншаземцам. Паляк Іван разумее гэта і нават спачувае суразмоўцу. Пераканаўшыся ў шчырасці і «любові» Івана, Ігнат досыць крытычна выказваецца пра свайго цара, адно просіць новага прыяцеля не выдаваць яго іншым маскалям. Шляхціц Іван дае баярыну слова не выдаваць яго, і на гэтым сустрэча прадстаўнікоў дзвюх палітычных сістэм, адметных культур заканчваецца.
 
Героі «Гутаркі...» маюць свае характары, вобраз мыслення, манеру размаўляць, прычым размаўляюць яны на розных мовах: Іван — на польскай, Ігнат — на рускай (фактычна на беларускай, бо недастатковае валоданне рускай мовай у аўтара кампенсавалася, відаць, веданнем беларускай мовы). «Гутарка аднаго паляка з маскалём...» засведчыла наяўнасць у Г. Пельгрымоўскага драматургічнага таленту, адлюстравала тэндэнцыю збліжэння літаратурнага дыялога з тэатральным. На сучасную беларускую мову гэты твор пераклаў [[М. Танк]].
 
== Беларускія пераклады ==
Радок 19 ⟶ 41:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Вялікія пісары літоўскія]]
[[Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі]]
 
[[be-x-old:Гальяш Пельгрымоўскі]]