[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
TjBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: chy:Vóhka'émene
крыніца — be-x-old:Банан
Радок 25:
'''Банан''' (''Musa'') — род шматгадовых [[травы|травяністых]] раслін сямейства бананавых (''Musaceae''), радзімай якіх з'яўляюцца тропікі [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]] і, у прыватнасці, [[Малайскі архіпелаг]].
 
Бананамі таксама называюць плады гэтых раслін, якія выкарыстоўваюць у харч. На сёння розныя сарты стэрыльнага трыпалёіднага культыгена Musa × paradisiaca (штучнага віду, які не сустракаецца ў дзікай прыродзе), створана на аснове некаторых відаў гэтых раслін, шырока культывуюцца ў трапічных краінах і шмат у якіх з іх складаюць важную долю рынка. Банан сярод вырошчваемых культураў займае чацвертае месца ў свеце, саступаючы толькі [[рыс]]у, [[пшаніца|пшаніцы]] і [[кукуруза|кукурузе]]<ref name="Agroforestry">{{Спасылка
== Гл. таксама ==
| аўтар =
| аўтарlink =
| год =
| url = http://agroforestry.net/tti/Musa-banana-plantain.pdf
| копія =
| загаловак = Musa species (banana and plantain)
| фармат =
| назва праекту = Species Profiles for Pacific Island Agroforestry.
| выдавецтва = traditionaltree.org
| месца =
| дата = 2006
| мова =
| каментар =
| accessdate = 2012-11-10
}}</ref>.
 
Род аб'ядноўвае звыш 40 відаў, якія распаўсюджаны, галоўным чынам, у Паўднёва-Усходняй Азіі і на астравах [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]]. Самы паўночны від — Банан японскі (''Musa basjoo''), з [[Японія|японскіх]] астравоў [[Рукю]], вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны на чарнаморскім узбярэжжы [[Каўказ]]а, у [[Крым]]е і [[Грузія|Грузіі]]<ref name="Shipunov">[http://herba.msu.ru/shipunov/author/shipunov2004b.pdf Класа Аднадольныя. Банан] Moscow State University Botanical Server.</ref>.
 
== Культываванне ==
=== Гісторыя ===
[[Выява:Kurukshetra.jpg|thumb|220px|злева|Адна з першых пісьмовых згадак пра банан змяшчаецца ў старажытным індыйскім рукапісу [[Магабгарата]]]]
Бананы ёсць аднымі з самых старажытных раслін, які пачалі вырошчвацца [[чалавек]]ам. Іх радзімай лічацца астравы [[Малайскі архіпелаг|Малайскага архіпелага]], дзе, як лічаць навукоўцы, старажытныя жыхары вырошчвалі іх і спажывалі як дадатак да рыбнай дыеты<ref name="Hands">Hands with yellow fingers. [http://www.botgard.ucla.edu/html/botanytextbooks/economicbotany/Musa/index.html Bananas and plantains (Musa spp.)]. The Mildred E. Mathias Botanical Garden.</ref><ref name="history">Food Resource [http://food.oregonstate.edu/faq/uffva/banana3.html What is the history of the banana?] Oregon State University, Corvallis, OR.</ref>. Падарожнічаючы астравамі [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]], яны запасаліся вядомай ім [[садавіна]]й і такім чынам спрыялі распаўсюджванню бананаў. Першым з сучасных вучоных, які ўсталяваў геаграфічнае паходжанне бананаў, стаў адзін з заснавальнікаў навуковай селекцыі, акадэмік [[Мікалай Вавілаў]], які ў [[1920-я|1920-х]] — [[1930-я|1930-х]] гадах даследаваў розныя рэгіёны свету і апісаў вынікі ў працы «Цэнтры паходжання культурных раслін»<ref name="Vavilov">Вавилов, Н. И. Ботанико-географические основы селекции. — М. — Л.: Государственное издательство совхозной и колхозной литературы, 1935.</ref><ref name="Petunin"> В. Петунин «[http://bio.1september.ru/2006/08/4.htm «Селекция и биотехнология»]. Интересные факты из жизни растений</ref>.
 
Першыя пісьмовыя згадкі аб гэтым плодзе дайшлі да нашага часу ў будыйскім [[палійскі канон|каноне]] на мове [[палі]], які адносіцца да [[V стагоддзе да н.э.|V]]—[[VI стагоддзе да н.э.|VI стагоддзяў да н.э.]] — верагодна, да таго часу бананы з дапамогай мараплаўцаў ужо былі [[інтрадукцыя|інтрадуцыяваны]] ў [[Індыя|Індыі]]. Пазней бананы ўжо даволі часта згадваюцца ў старажытных рукапісах на розных мовах. Напрыклад, у індыйскім эпасе [[Магабгарата]] і [[Рамаяна]] гаворыцца пра тое, што будыйскім манахам дазволена піць напой, прыгатаваны з бананаў. Бананы апісваюцца ў «Натуральнай гісторыі раслін» старажытнагрэчаскага філосафа і аднаго з заснавальнікаў [[Батаніка|батанікі]] [[Тэафраст]]а, які жыў у [[IV стагоддзе да н.э.|IV стагоддзі да н.э.]]. Кітайскі тактык і пісьменнік [[Ян Фу]] ({{lang-zh|杨阜|скарочана}}), які жыў у часы [[кітайцы|кітайскай]] дынастыі [[Дынастыя Лян|Лян]], гэта значыць у [[502]]—[[557]] гады, у сваёй «Энцыклапедыі незвычайнага» ўпершыню згадвае аб развядзенні бананаў у гэтай краіне. Рымскі пісьменнік [[Плініюс Старэйшы]] ў склад «Натуральнай гісторыі» згадвае пра тое, што [[Аляксандр Македонскі]] падчас свайго паходу ў Індыю ў [[327 да н.э.|327 годзе да н.э.]] паспрабаваў гэтую садавіну і нават прывёз яго з сабой у [[Еўропа|Еўропу]]<ref name="banana.com">{{Спасылка
| аўтар =
| аўтарlink =
| год =
| url = http://banana.com/
| копія =
| загаловак = The Origin of Bananas
| фармат =
| назва праекту = Complete Guide to Bananas
| выдавецтва = banana.com
| месца = Sweden
| дата =
| мова =
| каментар =
| accessdate = 2012-11-10
}}</ref>. Калі да таго часу ў заходнім свеце не адзначана відавочнага абазначэння для банана, то ў Пліній Старэйшага ён упершыню згадваецца як «пала» ({{lang-la|pala|скарочана}}). Гэтая назва да гэтага часу захавалася ў адной з індыйскіх моў [[малаялам]].
 
Некаторыя навукоўцы лічаць, што бананы былі таксама вядомыя і ў [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыцы]] да прыходу еўрапейцаў. Сцвярджэнні абгрунтоўваюцца тым, што рэшткі бананавага лісця знаходзілі ў [[перу]]анскіх індзейскіх магільніцах. Акрамя таго, некаторыя лічаць, што пад «райскай садавінай», у [[Стары Запавет|Старым Запавеце]] спакушаўся да [[Адам і Ева|Адама і Евы]] ў раі менавіта банан<ref>{{Спасылка
| аўтар = Gewertz, Ken.
| аўтарlink =
| год =
| url = http://news.harvard.edu/gazette/story/2007/11/taxonomist-carl-linnaeus-on-show-at-hmnh/
| копія =
| загаловак = Taxonomist Carl Linnaeus on show at HMNH
| фармат =
| назва праекту =
| выдавецтва = Harward University
| месца =
| дата =
| мова =
| каментар =
}}</ref><ref>{{Спасылка
| аўтар =
| аўтарlink =
| год =
| url = http://www.linnaeus.uu.se/online/life/6_3.html
| копія =
| загаловак = Linnaeus grows bananas and comes up with a "modern" thermometer
| фармат =
| назва праекту =
| выдавецтва = Uppsala Universitet
| месца = Sweden
| дата =
| мова =
| каментар =
}}</ref>. Апошняе сцвярджэнне вельмі спрэчнае, паколькі ні [[Старажытны Егіпет|старажытныя эгіпцяне]], ні старажытныя [[яўрэі]] аб бананах нічога не ведалі.
 
Пасля [[650]] года бананы былі завезены з Індыі ў [[Палесціна|Палесціну]] і на ўсходняе ўзбярэжжа [[Афрыка|Афрыкі]] — на гэты раз дзякуючы [[арабы|арабам]], якія актыўна гандлявалі рабамі і слановай косткай. Да часу актыўнага даследавання [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыцы]] еўрапейцамі, якое прыйшлося на [[XV стагоддзе]], бананы там ужо былі добра вядомыя. Пасля [[1402]] года [[партугальцы]] прывезлі бананы з Гвінеі на [[Канарскія астравы]], дзе заняліся іх вырошчваннем, а ў [[1516]] годзе — праз толькі 24 гады пасля адкрыцця [[Амерыка|Амерыкі]] [[Хрыстафор Калумб|Калумбам]] — завезлі гэтую садавіну на востраў [[Гаіці]]. Апошняе падарожжа ўзначальваў іспанскі місіянер манах [[Томас дэ Берлянга]] ({{lang-es|Tomas de Berlanga|скарочана}}). Аб актыўным вырошчванні бананаў у [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыцы]] ўжо ў сярэдзіне [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзя]] пісаў у сваёй «Хроніцы Перу» [[Педра дэ Сьеса дэ Леон]] у [[1553]] годзе<ref>[http://kuprienko.info/pedro-cieza-de-leon-cronica-del-peru-parte-primera-al-ruso/ Хроника Перу. Часть Первая]. kuprienko.info</ref>.
 
Нягледзячы на тое, што ў [[тропікі|тропіках]] бананы хутка заваявалі папулярнасць, у еўрапейскіх і амерыканскіх краінах з умераным кліматам яны яшчэ доўгі час заставаліся вельмі рэдкім экзатычным прадуктам, паколькі адным з асноўных патрабаванняў да іхнага транспартавання і захоўвання з'яўляецца падтрыманне сталай тэмпературы не вышэй за 14 °C<ref name="Hands"/>. Толькі ў другой палове [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]], з вынаходзтвам халадзільных установак і будаўніцтвам [[чыгунка|чыгунак]], з'явілася стабільная магчымасць дастаўкі гэтай садавіны на паўночныя рынкі спачатку [[ЗША]], а потым і [[Еўропа|Еўропы]].
 
=== Вырошчванне ===
[[Выява:Banana plantation.jpg|thumb|220px|злева|Бананавыя плантацыі.]]
Як прадукты харчавання, бананы культывуюць у [[Тропікі|тропіках]] на вышыні да 2 тысяч метраў над узроўнем мора. Спрыяльнымі ўмовамі для вырошчвання гэтых раслін лічаць тэмпературы ад 26 да 35 °C днём і ад 22 да 28 °C ноччу<ref name="TexasRiviera"> The Texas Riviera. «[http://www.texasriviera.com/banana/index.html Musa Banana]»</ref>. Пры тэмпературы ніжэй за 16 °C рост расліны значна запавольваецца, а пры 10 °C — спыняецца зусім. Толькі асобныя гатункі, як то [[раджапуры]], здольныя вытрымліваць нізкія тэмпературы каля 0 °C. Вышыня над узроўнем мора, на якой расліны прыжываюцца, залежыць ад [[даўгата|даўгаты]] — звычайна яна не перавышае 920 метраў, не зважаючы на тое, што на [[гавайскія атравы|гавайскім]] востараве [[Востраў Маўі|Маўі]] яны растуць на вышыні да тысячы метраў, а ў [[Папуа-Новая Гвінея|Папуа-Новай Гвінеі]] — да двух тысяч метраў над узроўнем мора<ref name="Agroforestry"/>. Вялікае значэнне для культывавання гэтай садавіны таксама мае пэўны рэжым [[вільготнасць паветра|вільготнасці]], гэта значыць засушлівы сезон не павінен доўжыцца больш за тры месяцы ў годзе, а сярэдняя норма ападкаў павінна складаць не менш за 100 мм у месяц{{Зноска|Morton|1987|Morton, J. F.|29—46}}.
 
У выпадку недоўгачасовага пахаладання бананавыя плантацыі спрабуюць абаграваць, затапляючы іх вадой або абпальваючы дымам. Многія культуры адчувальныя да моцнага ветру — неглыбокая каранёвая сістэма няздольная ўтрымаць расліну на месцы, і толькі лісце, якія ірвуцца ўздоўж прожылкаў, памяншае ціск на расліну. Для вырошчвання ў прамысловых маштабах патрабуецца добра асушаная, пажадана кіслая [[глеба]]. У глебе, небагатай мінеральнымі рэчывамі, расліны пры добрым доглядзе таксама будуць расці, аднак у гэтым выпадку іхная культывацыя можа стаць эканамічна невыгоднай. [[Ураджайнасць]] пладоў можа дасягаць да 40 тысяч кілаграм на гектар плошчы штогод<ref name="Agroforestry"/>.
 
[[Выява:Transport bananas.jpg|thumb|220px|Транспартаванне пладоў, [[Іспанія]].]]
Перыяд поўнага паспявання пладоў, пачынаючы з пасадкі, звычайна займае 10—12 месяцаў, а для некаторых гатункаў можа складаць 17—19 месяцаў. Для плантацыяў выбіраюць як урадлівыя землі ў рачных далінах, гэтак і раўнінныя вучасткі і схілы пагоркаў. Калі зямля не схільная да [[эрозія|эрозіі]], перад пасадкай яе добра аруць. [[Размнажэнне]] ў асноўным праходзіць [[вегетатыўнае размнажэнне|вегетатыўна]], радзей [[насенне]]м. Як правіла, пасадка вырабляецца перад або ў пачатку [[сезон дажджоў|сезону дажджоў]], бо ў гэтым выпадку саджанцы атрымліваюць неабходную ім колькасць вільгаці. Шчыльнасць насаджэнняў вар'іруе ў шырокіх межах і залежыць ад шматлікіх фактараў, як то пры згушчанай пасадцы паляпшаецца супраціў ветру, аднак павялічваецца адчувальнасць да захворванняў. Увогуле, на адным гектары можа расці ад 600 да 4400 раслін{{Зноска|Morton|1987|Morton, J. F.|29—46}}.
 
Падчас росту плантацыі старанна праполваюць, дзеля барацьбы з [[пустазелле|пустазеллямі]] ўжываюць розныя метады, як то прымяненне [[Гербіцыды|гербіцыдаў]], [[мульчаванне]] (абкладанне каранёў) сухім бананавым лісцем і нават выкарыстоўваюць [[гусі|гусей]], якія ахвотна ядуць некаторае пустазелле, пры гэтым не чапаючы бананаў. Калі глебы недастаткова ўрадлівыя, то іх актыўна ўгнойваюць. Склад мінеральных рэчываў, якія выкарыстоўваюць для падкорму, залежыць ад кожнага канкрэтнага выпадку, гэта значыць гэта могуць быць [[азот]], [[калій]] або [[фосфар]].
 
Калі ў раслін з'яўляюцца плады, іх абавязкова падпіраюць драўлянымі ці бамбукавымі шастамі, каб яны не зламаліся пад цяжарам пладоў, а самі плады для лепшай захаванасці пакрываюць старымм сухімі лістамі, [[брызент]]ам, мешкавінай альбо пластыкавай плёнкай. Зразаюць плод яшчэ зялёным, калі ён паспеў толькі на 75% — у такім выглядзе ён лягчэй транспартуецца і даўжэй захоўваецца. Бананы дрэнна захоўваюцца, бо ў месцах механічных пашкоджанняў скуркі хутка ўзнікаюць пацямненні, якія загніваюць{{Зноска|Циганенко|1990|Циганенко В.О., Солових З.Х.|224}}. Каб бананы не страцілі свой таварны выгляд, іх апрацоўваюць [[цытрынавы сок|цытрынавым сокам]] або апускаюць у вуглякіслую мінеральную ваду<ref name="Barrons">Food Lover's Companion. [http://www.answers.com/topic/banana?cat=health Food Lovers Companion information about banana]. Barron's Educational Series, Inc.</ref>.
 
=== Індустрыя ===
[[Выява:Banana sorting.jpg|thumb|злева|220px|Сартыроўшчыцы бананаў у [[Беліз]]е адразаюць бананы ад галінаў.]]
Росквіт індустрыі бананаў бярэ свой пачатак у другой палове [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]], калі з вынаходзтвам халадзільных установак з'явілася магчымасць транспартавання гэтага тавару ў рэгіёны з умераным кліматам. Ейнымі заснавальнікамі лічаць двух амерыканцаў — Ларэнца Бейкера і Майнора Кейта, якія незалежна адзін ад аднаго ў [[1870]] і [[1872]] гадах заняліся транспартаваннем гэтай садавіны з краін [[Лацінская Амерыка|Лацінскай Амерыкі]] і [[Вест-Індыя|Вест-Індыі]] ў [[ЗША]]. Першы з іх дастаўляў тавар з [[Ямайка|Ямайкі]] ў [[Бостан]], а другі заснаваў плантацыю ў [[Коста-Рыка|Коста-Рыцы]] і перавозіў прадукты морам у [[Новы Арлеан]] і [[Нью-Ёрк]]. Першыя перавозкі былі занадта рызыкоўныя, бо ў выпадку неспрыяльнага ветру караблі затрымліваліся ў шляху, і тавар хутка псаваўся<ref name="history"/>.
 
Аднак ужо да пачатку [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] бізнес стаў хутка развівацца, і з лёгкай рукі амерыканскага пісьменніка [[О. Генры]] (аповесць «Каралі і капуста») нават з'явіўся тэрмін «[[бананавая рэспубліка]]», які адносіцца да эканамічна слабых дзяржаў, цалкам залежных ад экспарту гэтай садавіны. Бурны рост індустрыі працягнуўся і ў XX стагоддзі, толькі з [[1961]] па [[2001]] гады вытворчасць тавару вырасла больш чым у 3,5 разы<ref name="InfoComm"> Info Comm. [http://www.unctad.org/infocomm/anglais/banana/market.htm Market of Banana]»</ref>.
 
У цяперашні час бананы вырошчваюць практычна ва ўсіх краінах з вільготным трапічным кліматам. Паводле дадзеных [[Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН|Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН]], якая займаецца пытаннямі развіцця [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]], агульны аб'ём выгадаваных бананаў у свеце ў [[2001]] годзе верагодна склаў каля 99 млн тон гэтай садавіны. Далёка не ўсе краіны займаюцца [[экспарт]]ам гэтай прадукцыі, гэта значыць [[Індыя]], [[Бразілія]], [[Кітай]] і [[Тайланд]] вырошчваюць яе толькі для ўнутранага спажывання<ref name="banana.com" />.
 
Аднак паводле аб'ёму прадукцыі Індыя і Бразілія, а таксама [[Эквадор]], займаюць першыя пазіцыі ў свеце, гэта значыць доля Індыі складае 23%, а Бразіліі і Эквадора — па 9%<ref name="InfoComm" />. Каля 80% усяго экспарту прыпадае на краіны [[Лацінская Амерыка|Лацінскай Амерыкі]] — у асноўным гэта Эквадор (28,5%), Коста-Рыка (13,9%), [[Калумбія]] (10,0%) і [[Гватэмала]] (5,8%). Вялікі аб'ём экспарту таксама прыходзіцца на [[Філіпіны]] (11,7%). Шмат якім астраўным краінам бананы прыносяць ільвіную долю даходаў ад экспарту, як то [[Святая Люсія|Сент-Люсіі]], якая складае амаль палову агульнай выручкі ад экспарту (49,6%). Асноўныя імпарцёры прадукцыі з'яўляюцца [[Еўрасаюз]] (33,9%), [[ЗША]] (28,3%) і [[Японія]] (7,1%).
 
== Выкарыстанне ==
=== Ужыванне ў ежу ===
[[Выява:Fried plantains.jpg|thumb|200px|Смажаны плантайн.]]
У многіх краінах бананы з'яўляюцца адной з асноўных крыніц харчавання, гэта значыць толькі ў [[Эквадор]]ы гадавое спажыванне гэтага прадукту складае 73,8 кг на душу насельніцтва. Істотную долю спажывання бананы таксама складаюць у [[Бурундзі]] (89,4 кг), [[Самоа]] (85,0 кг), [[Каморскія астравы|Каморскіх астравах]] (77,8 кг) і на [[Філіпіны|Філіпінах]] (40,6 кг).
 
Ядомыя гатункі бананаў умоўна падзяляюцца на дзве асноўныя групы: дэсертныя, якія ўжываюцца, галоўным чынам, у сырым або сушоным выглядзе, і плантайны, якія перад ужываннем патрабуюць тэрмічнай апрацоўкі. Мякаць дэсертных гатункаў вельмі салодкая на смак, змяшчае вялікую колькасць [[Вугляводы|вугляводаў]], [[Аскарбінавая кісля|вітаміну C]] і некаторыя неабходныя арганізму [[мінерал|мінеральныя рэчывы]], як то [[фосфар]], [[жалеза]], [[калій]], [[кальцый]] і [[магній]]. Плантайн (ад {{lang-es|plantar|скарочана}} — саджаць), як правіла, з'яўляецца плодам з зялёнай або чырвонай лупінай і крухмалістай, жорсткай і несалодкай мякаццю; перад ужываннем у ежу іх смажаць, вараць або апрацоўваюць парай. Акрамя ўжывання ў ежу, плантайны часцяком выкарыстоўваюць у якасці корму для хатняга [[Сельскагаспадарчыя жывёлы|жывёлы]]<ref name="Hands"/>.
 
Амаль усе ў цяперашні час бананы, як то дэсертныя гатункі, гэтак і плантайн, з'яўляюцца варыяцыямі аднаго [[культыген]]у (штучнага выгляду, створанага чалавекам) ''Musa × paradisiaca'', які з'яўляецца гібрыдам [[Банан завостраны|банана завостранага]] (''Musa acuminata''), [[Банан Бальбіса|банана Бальбіса]] (''Musa balbisiana'') і радзей [[Банан Маклая|банана Маклая]] (''Musa maklayi'')<ref name="Shipunov"/><ref name="Hands"/>.
 
== Гл. таксама ==
* [[Бананавы хлеб]]
 
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Кніга
|ref = Циганенко
|аўтар = Циганенко В.О., Солових З.Х.
|частка =
|загаловак = Страви із фруктів та овочів.
|арыгінал =
|спасылка =
|выданне =
|месца = К.
|выдавецтва = Техніка
|год = 1990
|том =
|старонкі =
|старонак =
|isbn = 5-335-00561-0
}}
* {{Кніга
|ref = Morton
|аўтар = Morton, Julia F.
|частка =
|загаловак = Fruits of Warm Climates
|арыгінал =
|спасылка = http://www.hort.purdue.edu/newcrop/morton/banana.html
|выданне =
|месца =
|выдавецтва = Florida Flair Books
|год = 1987
|том =
|старонкі =
|старонак = 505
|isbn = 978-0961018412
}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Musa}}
* [http://www.bananas.org/wiki/Main_Page Сайт прысвечаны бананам]
* [http://www.plantnames.unimelb.edu.au/Sorting/Musa.html Назвы банана на розных мовах]
* [http://banan.at.ua/ Правілы вырошчвання бананаў]
 
[[Катэгорыя:Бананавыя]]